Аляксей Кузьміч і яго ўзвышаныя Мадонны

Беларускі мастак, знакаміты сваімі выявамі адухоўленых жанчын, нарадзіўся 74 гады таму.
Sputnik

Аляксей Кузьміч нарадзіўся 1 чэрвеня 1945 года ў вёсцы Махро, якая знаходзіцца ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Найбольш пацярпелае ад вайны, беларускае Палессе яшчэ не паспела акрыяць, і маці будучага жывапісца, якая адна гадавала семярых дзяцей, пасля смерці мужа прыйшлося вельмі цяжка. Але разам са старэйшымі дзецьмі яна здолела падняць усю сям'ю.

"Суровы рэалізм" Мая Данцыга і яго вайна

Талент у Аляксея прачнуўся вельмі рана. З дзяцінства ён любіў маляваць, а ледзь скончыўшы дзевяць класаў, паехаў у Краснаярск, дзе паступіў у мастацкую вучэльню імя В.І. Сурыкава. Пасля вучобы хлопчык бег у мастацкую галерэю па суседстве і праводзіў там доўгія часы, разглядаючы творы мастацтва выбітных жывапісцаў і працуючы над уласнай тэхнікай малявання.

Адслужыўшы пасля заканчэння вучылішча ў ракетный войсках, Аляксей Кузьміч прыехаў у Мінск з намерам паступіць у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, але спазніўся і не паспеў падаць дакументы. Каб зарабіць на жыццё ў сталіцы, Кузьміч уладкаваўся працаваць на Мінскі падшыпнікавы завод, а каб не закінуць жывапіс, вырашыў хадзіць у Палац культуры, дзе ў студыі выяўленчага мастацтва выкладаў Анатоль Бараноўскі.

Настаўнік заўважыў талент маладога мастака і пачаў займацца з ім, а ўжо праз год Кузьміч паступіў у БДТМІ і паспяхова скончыў яго ў 1975 годзе.

У сваёй творчасці Аляксей Кузьміч аддаваў перавагу жанру партрэта. У канцы 70-х гадоў карціны мастака сталі больш філасофскімі, у іх з'явіўся вобраз жанчыны-маці, Мадонны. Сам мастак казаў: "Хто піша жанчыну, таму дапамагае Бог". Пісаў Кузьміч партрэты і выбітных дзеячоў беларускай культуры.

У дзень нараджэння мастака Sputnik прапануе паглядзець яго карціны.

Чытайце таксама: