МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 5 чэрвеня з-за спякоты і навальніц, пра гэта папярэдзілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
"Удзень у сераду месцамі па паўднёва-заходняй палове рэспублікі чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах Гомельскай вобласці максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С", - распавялі сіноптыкі.
Раней у Гідрамеце распавялі пра тое, што тыдзень у Беларусі будзе гарачым: тэмпература паветра месцамі дасягне +31°С. Пры гэтым у некаторых раёнах краіны пройдуць дажджы і навальніцы.
У Мінску 5 чэрвеня будзе +25..+27°С, удзень магчымы невялікі дождж. У чацвер максімальная тэмпература паветра дасягне +26..+28°С, у пятніцу і суботу будзе да +24..+26°С. Таксама ў гэтыя дні ў сталіцы чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Надвор'е крыху палепшыцца бліжэй да нядзелі: паветра прагрэецца да +24..+26°С, ападкаў у гэты дзень не чакаецца.