МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Паводле слоў Лукашэнкі, свята мастацтва ў Маладзечне на сёлетнім фестывалі зноў сабрала таленты. У гэтым годзе культурны форум прымеркаваны да юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
"Такія знакавыя мерапрыемствы ўзбагачаюць творчую спадчыну нашых бацькоў і дзядоў, дапамагаюць даведацца новыя самабытныя імёны", - гаворыцца ў прывітальным слове.
Беларускі прэзідэнт упэўнены, што фестываль музыкі і паэзіі будзе садзейнічаць захаванню і паступальнаму развіццю "роднай мовы і нацыянальнай музыкі, адкрые шлях на прафесійную сцэну маладым талентам".
Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў усім удзельнікам натхнення і паспяховай творчай дзейнасці, а гледачам - яркіх сустрэч з выбітным мастацтвам.
Чытайце таксама:
- Вершы пра беларускую мову: родная мова, цудоўная мова
- "Закахалася ў Беларусь": чаму замежнікі хочуць вывучаць беларускую мову
- Апытанне Sputnik: якая мова для вас родная