МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Карціна Васіля Кандзінскага прададзеная на аўкцыёне Ketter Kunst у Германіі за рэкордную для гэтай краіны суму ў 2,5 мільёна еўра.
"Яркая карціна Васіля Кандзінскага "Treppe zu Schloss" ("Лесвіца да замка") 1909 года - цудоўны экземпляр яго ранняй творчасці. <...> З верасня 1916 года работа не была даступная для публікі", - сказана ў прэс-рэлізе аўкцыённага дома.
Палатно мастак пісаў алеем, на ім намаляваны замак у суполцы Мурнау ў Баварыі.
Стартавы кошт карціны быў паўтара мільёна еўра. Як паведаміў таблоід Bild, усяго за пяць хвілін ён узляцеў на мільён, у выніку твор прадалі за 2,5 мільёна.
Да гэтага дня карціна належала нашчадкам галандскага журналіста (ён купіў яе ў 1930 годзе).