МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка наведаў пункты правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Найважнейшы этап уступнай кампаніі - цэнтралізаванае тэсціраванне - стартаваў у Беларусі ў аўторак. Першым абітурыенты здаюць іспыт па беларускай мове: на яго запісаліся каля 22 тысяч чалавек.
Як паведамілі ў прэс-службе Мінадукацыі, напярэдадні здачы цэнтралізаванага тэсціравання кіраўнік ведамства Ігар Карпенка наведаў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, а таксама Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і ацаніў гатоўнасць ВНУ да правядзення ЦТ.
"Ігар Васільевіч азнаёміўся з арганізацыяй прапускнога рэжыму ва ўніверсітэтах у дні правядзення ЦТ, пабываў у аўдыторыях, дзе будзе праходзіць ЦТ. Адзначыў, што ў аўдыторыях створаны неабходныя ўмовы, усе яны забяспечаны пітной вадой. У ВНУ падчас здачы ЦТ будуць дзяжурыць медработнікі", - паведамілі ў міністэрстве.
Нагадаем, арганізаваць камфортныя ўмовы для здачы ЦТ на мінулым тыдні запатрабаваў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка: ён заклікаў забяспечыць аўдыторыі вадой і дзяжурнымі медпрацаўнікамі.
Чытайце таксама:
- Не піць заспакаяльнае: урач і псіхолаг - пра тое, як падрыхтавацца да ЦТ