"Разлічваю на 95 і вышэй, вынікі РТ дазваляюць так казаць. Хацелася б сто, але зноў жа - гэта не галоўная задача, проста хачу здаць і паступіць", - распавяла абітурыентка Паліна і дадала, што ўжо прайшла шмат выпрабаванняў, трохі загартавалася, а цяпер імкнецца пазбавіцца ад хвалявання: яно не дапаможа пры здачы экзамену.
Дарэчы, не ва ўсіх абітурыентаў планы настолькі амбіцыйныя: адных рабят задаволіць вынік і ў 30 балаў, іншым хопіць паўсотні, трэція чакаюць справядлівых 60-70 балаў.
На ЦТ па беларускай мове ва ўнутраны дворык БДУ разам з учарашнімі выпускнікамі прыйшлі і іх бацькі, якія, здаецца, хваляваліся нават больш дзяцей.
"Трэба проста па максімуму выкласціся, таму што будзе проста шкада, што рыхтаваліся і нешта не атрымаецца (...). Калі ты бліжэй, не так хвалююча, як удалечыні (чакаць вынікаў - Sputnik)", - падзялілася адна з маці.
Чаго чакалі абітурыенты і іх бацькі ад ЦТ па беларускай мове у 2019 годзе - глядзіце на відэа Sputnik Беларусь.