Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" звычайна праводзіўся на Ушэсце. Жанчыны вадзілі карагоды, спявалі песні і паступова рухаліся ў бок поля, каб сваімі песнямі адвесці пагрозу пажараў ад пасеваў і накіраваць на іх энергію сонца і дождж.
Стралой называлі карагоды, а галоўнай песняй лічылася маленне, у якім утрымліваўся зварот да нябеснай стыхіі.
Зараз абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" праводзіцца толькі на Гомельшчыне – у Веткаўскім і Чачэрскім раёнах.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як праходзіць адзін з самых архаічных абрадаў Беларусі.
Глядзіце таксама:
- Як праходзіць абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Стаўбун на Веткаўшчыне