Беларусь на Еўрапейскіх гульнях прадставяць больш за дзвесце спартсменаў

Намеснік міністра спорту адзначыў, што разлічвае на ўсіх беларускіх удзельнікаў Гульняў, і нагадаў аб пастаўленай прэзідэнтам Беларусі задачы заваяваць не менш медалёў, чым у Баку.
Sputnik

МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Беларусь на II Еўрапейскіх гульнях прадставіць 221 спартсмен, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў.

Дар'я Домрачава прадставіла II Еўрапейскія гульні ў Берліне

21 чэрвеня ў Мінску стартуюць Еўрапейскія гульні-2019. Спаборніцтвы пройдуць па 23 дысцыплінах у 15 відах спорту.

"У складзе нашай дэлегацыі 221 спартсмен у 15 відах спорту і 149 трэнераў", - сказаў Дурноў.

Затым ён агучыў спіс атлетаў і падкрэсліў, што калі замены і будуць, то нязначныя.

"Не стаў бы вылучаць кагосьці. Разлічваем на ўсіх і кожнага. Усе нашы спартсмены разлічваюць на максімальную барацьбу, каб падняцца на п'едэстал. Гульні праходзяць дома, што будзе дадаткова матываваць спартсменаў", - адзначыў ён.

Задача на Гульні, падкрэсліў Дурноў, была агучана кіраўніком дзяржавы - беларускія атлеты не маюць права заваяваць медалёў менш, чым у Баку.

Дурноў нагадаў, што на папярэдніх Гульнях у Азербайджане беларусы ўзялі 43 узнагароды (10 залатых, 11 срэбных і 22 бронзавыя медалі). Зараз жа, па яго словах, стаіць задача палепшыць якасць медалёў. Ён адзначыў, што ў дзесяці відах спорту "жалезна" можна паказаць добры вынік.

"Нашы спартсмены годна выступяць", - выказаў упэўненасць Дурноў.

Другія Еўрапейскія гульні будуць доўжыцца па 30 чэрвеня. Пра ўсе навіны спартыўнага форуму і агню Гульняў па Беларусі можна даведацца ў спецпраекце Sputnik.