Рух транспарту абмяжуюць ў Мінску 14 чэрвеня

Механізаваная калона з рэпетыцый парада вернецца на дзень пазней.
Sputnik

Парад у Дзень незалежнасці пройдзе вечарам
МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Рух транспарту ў Мінску абмяжуюць вечарам у пятніцу, 14 чэрвеня, паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Абмежаванне звязана з падрыхтоўкай параду. Як удакладнілі ў Мінабароны, вяртанне механізаванай калоны з трэніроўкі парада, якое было запланавана на вечар чацвярга, 13 чэрвеня, перанеслі на вечар пятніцы. Яе праходжанне пачнецца 14 чэрвеня, а 20-й.

У Міністэрстве папрасілі ўлічыць гэтую інфармацыю пры планаванні маршрутаў руху.

Парад войскаў з нагоды Дня Незалежнасці адбудзецца 3 ліпеня. Трэніроўкі да яго ідуць на аэрадроме Ліпкі. Тэхніка ідзе па вул. Заснавальнікаў - вул. Скарыны - МКАД і па вул. Заснавальнікаў - дарозе H9067.

Арыенціровачны час праходжання калоны - каля 30 хвілін.