Фота

Рэзідэнцыя Радзівілаў зноў прымае вечары Вялікага тэатра - фота

Sputnik

Вечары Вялікага тэатра за дзесяць год правядзення паспелі стаць сапраўднай візітнай карткай рэзідэнцыі Радзівілаў. Традыцыйна тут выступаюць таленавітыя майстры опернага і балетнага мастацтва, з’яджаецца шмат гасцей  і аматараў класічнай музыкі.

У гэтым годзе фестываль праходзіць з 14 па 16 чэрвеня. На гэты раз арганізатары прывезлі абноўленую пастаноўку "Рамэа і Джульета", два канцэрты з творамі Станіслава Манюшкі і "Тоску " Джакома Пучыні.

Як праходзіць свята опернага і балетнага мастацтва ў Нясвіжскім замку, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1 / 19
Задоўга да пачатку фестываля ў Нясвіж прыехалі артысты.
2 / 19
Дзесяты фестываль - юбілейны - таму патрабуе адказнай падрыхтоўкі.
3 / 19
Пакуль уся Беларусь адпачывала на возеры, балетныя артысты рыхтавалі грандыёзнае шоу.
4 / 19
Рэпетыцыі распачаліся з самага ранку.
5 / 19
І працягваліся да афіцыйнай цырымоніі адкрыцця.
6 / 19
На гэта раз парадам кіруе мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Валянцін Елізар'еў.
7 / 19
Штогод сюды прыязджаюць лепшыя майстры балетнага і опернага мастацтва.
8 / 19
Фестываль прываблівае аматараў класічнай музыкі з усяго свету.
9 / 19
Вечары Вялікага тэатра за дзесяць год правядзення паспелі стаць сапраўднай візітнай карткай рэзідэнцыі Радзівілаў.
10 / 19
Распачалася праграма канцэртам песень Клаўдзіі Шульжэнка.
11 / 19
У касцёле Божага Цела прагучаў канцэрт твораў Станіслава Манюшкі "З Ойчам Адвечным".
12 / 19
У гэтым годзе адзначаецца юбілей вялікага кампазітара.
13 / 19
Увечары на сцэне гледачы ўбачылі балет "Рамэа і Джульета".
14 / 19
Гэты балет Сяргея Пракоф'ева з'яўляецца адным з самых папулярных у XX стагоддзі.
15 / 19
Неўміручая класіка ўражвае і сучасных гледачоў.
16 / 19
Аўтар лібрэта - Валянцін Елізар'еў.
17 / 19
Маэстра адказваў таксама за харэаграфію і пастаноўку.
18 / 19
Прэм'ера новай аўтарскай рэдакцыі адбылася ў снежні 2018 года.
19 / 19
У суботу, 15 чэрвеня, госці фестываля паслухаюць знакамітую "Тоску" Пучыні, а кульмінацыяй свята стане гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра, які адбудзецца 16 чэрвеня.