МІНСК, 18 чэр - Sputnik. Сем абразоў у срэбнай аправе знайшлі гомельскія мытнікі ў рэйсавым аўтобусе "Адэса-Мінск", - паведамілі ў прэс-службе Гомельскай мытні.
Мяркуецца, што яны былі створаныя яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Абразы былі схаваныя ў прадуктовай скрыні аўтобуса, які рухаўся праз пункту пропуску "Новая Гута". Там таксама знаходзіліся ордэны Чырвонай Зоркі і Працоўнага Чырвонага Сцяга. Вадзіцель распавёў, што абразы і ордэны яму перадалі ў Кіеве і павінны былі забраць у Мінску.
Зараз праводзіцца экспертыза, каб вызначыць прыналежнасць абразоў і ордэнаў да катэгорыі культурных каштоўнасцяў.
Чытайце таксама:
- Скрадзены абраз вярнулі ў магілёўскі манастыр перад Вялікаднем
- Копію цудатворнага абраза, які знік сто гадоў таму, прывезлі ў Гродна
- Месца для спонсара і імітацыя багацця: што малявалі на беларускіх абразах