Старажытнаславянскі абрад "Ваджэнне Куста" звычайна ладзяць на другі дзень Тройцы. Зараз засталося ўсё менш вёсак, дзе працягваюць гэтую традыцыю – звычайна гэта пінскае Палессе і вёскі суседніх раёнаў.
Ваджэнне Куста
© Sputnik / Альфрэд Мікус
У мінулы панядзелак Куста вадзілі ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна. Тут абрад мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Ваджэнне Куста
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Кустом або Кусткай звычайна называюць маладую дзяўчыну з вянком з кляновых ветак. Яе апранаюць і водзяць па вёсцы пад пенне адымсловых кустовых песень. Дарэчы, слова "куст" на Палессі значыла "род", а куст, які расце, там называлі "корч". Такім чынам, у абрадзе злучаюцца дзве часткі роду – маладая і старая.
Ваджэнне Куста
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Веткі клёна прымацоўвалі да вопраткі Куста верхавінамі ўніз, каб падкрэсліць – дзяўчына, якая выйдзе замуж, для свайго роду становіцца адламанай галінкай. Менавіта таму ўсіх, хто сустракаецца на шляху Куста, просяць яе блаславіць і зрабіць якія-небудзь падарункі.
Ваджэнне Куста
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Разам з той, каго ў гэтым годзе абралі Кустом, ходзяць астатнія маладыя дзяўчаты. У суправаджэнні дарослых жанчын яны жадаюць гаспадарам кожнай хаты здароўя, багатага ўраджаю і дабрабыту.
Ваджэнне Куста
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ваджэнне Куста
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Пасля заканэння традыцыйнага абходу, дзяўчаты здымаюць з Куста вянок і пакідаюць яго на захаванне ў чырвоным куце. Галінкі, якія засталіся на адзенні дзяўчыны, разбіраюць, каб потым выкарыстоўваць у якасці лекаў.
Ваджэнне Куста
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Ваджэнне Куста
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Завяршаецца абрад шумным застоллем: дзяўчаты і жанчыны танчаць, спяваюць і ўзгадваюць добрым словам тых, хто раней захоўваў гэтую традыцыю.