Фота

Адкрыццё II Еўрапейских гульняў: храналогія ў фота

Sputnik

Цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбылася ў Мінску 21 чэрвеня. За яркім шоу ўжывую з трыбун назіралі амаль 25 тысяч чалавек.

Лукашэнка: Беларусі выпаў гонар стаяць ля вытокаў Еўрапейскіх гульняў

Рэжысёры падрыхтавалі грандыёзнае тэатральнае прадстаўленне з выкарыстаннем элементаў дапоўненай рэальнасці. Так, над "Дынама" прамчаўся статак зуброў, праляцеў велізарны цмок і зграя буслоў. Гледачам распавялі пра знакамітых беларусах, якія тварылі гісторыю сваёй Радзімы і праслаўлялі яе на ўвесь свет: Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Леў Сапега, Марк Шагал, Якуб Колас, Уладзімір Елізар'еў і іншыя.

У парадзе спартсменаў удзел прынялі некалькі тысяч атлетаў з 50 еўрапейскіх краін.

Запалілі "Полымя свету" алімпійскія чэмпіёны Дар'я Домрачава, Аляксей Грышын, Максім Мірны, Юлія Несцярэнка, Раман Петрушэнка, Надзея Скардзіна, Дзмітрый Даўгалёнак.

"Няхай агонь, як і нацыянальны беларускі сімвал - "папараць-кветка", сагрэе нашыя сэрцы святлом дабра, натхніць на высакародныя здзяйсненні ў імя міру на Зямлі", - заявіў на цырымоніі адкрыцця прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

II Еўрапейскія гульні завершацца 30 чэрвеня. За дзесяць спаборніцкіх дзён больш за чатыры тысячы спартсменаў разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

1 / 27
Гледачы пачалі збірацца на "Дынама" задоўга да старту цырымоніі - на квітках быў пазначаны час 20:00.
2 / 27
Нягледзячы на тое, што многія моманты шоу былі рассакрэчаныя арганізатарамі даўно, госці былі ў прадчуванні свята.
3 / 27
Сярод заўзятараў было няшмат каларытных гасцей-замежнікаў.
4 / 27
Гледачы не хавалі выдатнага настрою.
5 / 27
Вядучымі цырымоніі адкрыцця сталі Дзмітрый Кур'ян і Марына Грыцук - яны да самага пачатку шоу забаўлялі гледачоў.
6 / 27
Запоўненыя трыбуны актыўна ўдзельнічалі ў танцавальных флэшмобах.
7 / 27
Першымі на арэну выйшлі валанцёры II Еўрапейскіх гульняў.
8 / 27
У VIP-ложы - замежныя госці, сярод якіх кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Малдовы Ігар Додон.
9 / 27
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў на цырымоніі адкрыцця.
10 / 27
Дзмітрый Мядзведзеў нешта паказвае свайму беларускаму калегу Сяргею Румасу, верагодна, расійскі прэм'ер устанаўлівае спецыяльны дадатак, які дазволіць убачыць усе спецэфекты на адкрыцці ЕГ.
11 / 27
Затым на арэну выйшлі праслаўленыя беларускія атлеты Вольга Мазуронак і Аляксандра Багдановіч.
12 / 27
Затым на "Дынама" адбылася цырымонія ўзняцця беларускага сцяга.
13 / 27
Гімн Беларусі выконвалі ўсім стадыёнам, у тым ліку кіраўнік дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з сынамі.
14 / 27
Беларусь на правах гаспадыні ЕГ-2019 замыкала парад спартсменаў, але сустракалі беларускіх атлетаў гучней за ўсіх.
15 / 27
Шоу пачалося! На саламяным кані на стадыён заехаў Пётр Ялфімаў, які ўвасабляе бога Сонца. Ён "прыскакаў" да Алёны Ланской - багіні Вады - і пачалося купальскае вяселле.
16 / 27
Пасля параду - амаль на гадзіну - гістарычнае прадстаўленне. Паводле сцэнара, шоу "Як квітнее папараць" было падзелена на некалькі эпізодаў, кожны з якіх быў прысвечаны асобнаму гістарычнаму этапу.
17 / 27
На "Дынама" ажывалі карціны Марка Шагала, разгортваліся ўзлётныя палосы, аднаўляліся рыцарскія баі. Рэжысёры змаглі перадаць кожны знамянальны этап у гісторыі беларускай дзяржавы.
18 / 27
Адным з самых яркіх момантаў стала з'яўленне велізарнага зубра, які размаўляў з маленькай дзяўчынкай, распавядаючы ёй пра тое, як важна клапаціцца аб прыродзе.
19 / 27
Казахстанскі выканаўца Дзімаш выйшаў на сцэну ў пінжаку-сцягу. Пад яго песню на арэне з'явіўся сцяг ЕАК.
20 / 27
Сцяг ЕАК неслі легенды беларускага спорт - алімпійскія чэмпіёны Ала Цупер, Алена Бялова, Ігар Макараў, Мікалай Казека, Аляксандр Раманькоў і Яніна Правалінская-Карольчык.
21 / 27
Прэзідэнт ЕАК Янез Качыянчыч пачаў сваю прамову на беларускай мове, чым невымоўна парадаваў гледачоў. Праўда, некаторыя словы даваліся яму не вельмі лёгка, асабліва "грамадства".
22 / 27
Хэдлайнерамі цырымоніі сталі расійскі кампазітар Ігар Крутой і оперная дзіва Ганна Нятрэбка.
23 / 27
О спорт, ты - мір! Удзельнікі сімвалічнага забегу на "Дынама" ў чарговы раз даказалі гэта.
24 / 27
І самае доўгачаканае - запальванне агню II Еўрапейскіх гульняў. Першай з факелам у руках на "Дынама" з'явілася Дар'я Домрачава, яна перадала "Полымя свету" Аляксею Грышыну, Грышын - Мірнаму і гэтак далей.
25 / 27
Усе спрабавалі здагадацца, як жа полымя запаляць у алімпійскай чашы. Некалькі агністых стрэл выпушчаных у бок галоўнага факела запалілі агонь у ёй.
26 / 27
"Полымя міру" ўспыхнула на "Дынама". І, як пажадаў Аляксандр Лукашэнка, хай яно сагрэе сэрцы ўсіх гасцей і ўдзельнікаў ЕГ-2019.
27 / 27
У фінале - маляўнічы салют асвятліў неба на легендарным "Дынама".