Фота

У Азярцы спяваюць і кахаюць: яркія фота з фестывалю "Купальскае кола-2019"

Міжнародны музычны фэст для аматараў беларускай культуры праходзіць ужо ў адзінаццаты раз. Прыгожыя дзяўчаты і гарачыя хлопцы – у фотастужцы Sputnik.
Sputnik
Фестываль "Купальскае Кола" традыцыйна спалучае абрадавы і музычны складнікі. Аматары фолкавай музыкі прыязджаюць сюды, каб паслухаць выступленні любімых гуртоў, а прыхільнікі беларускай спадчыны  - правесці Купалле згодна с традыцыямі продкаў.
У гэтым годзе "Купальскае кола" праходзіць ў філіяле Музея народнай архітэктуры і побыту вёсцы Азярцо. Акрамя выступаў вядучых музычных калектываў з Беларусі, Расіі і Латвіі, тут працуе рамесны кірмаш, дзіцячы забаўляльны гарадок і анімацыйныя пляцоўкі, намётавы гарадок і фудкорт. Гасцей вучаць плесці вянкі, частуюць беларускім баршчом і квасам і нават даюць пакурыць кальян.
Карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус патрапіў на адкрыццё фестывалю, калі прайшоў абрад апранання Купалінкі, завіванне купальчатай касы і фальклорны канцэрт.
Як прайшоў першы дзень фестываля "Купальскае кола - 2019 ", глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
1 / 20
Фестываль "Купальскае Кола" праходзіць ужо ў адзінаццаты раз. У 2019 годзе пляцоўкай правядзення абраны Музей народнага побыту і архітэктуры ў Азярцы.
2 / 20
Фестываль традыцыйна сумяшчае абрадавы і музычны складнікі. Кожны год сюды прыязджаюць фолкавыя калектывы з усёй постасавецкай прасторы.
3 / 20
Акрамя выступаў, тут працуе рамесны кірмаш, дзіцячы забаўляльны гарадок і анімацыйныя пляцоўкі, намётавы гарадок і фудкорт.
4 / 20
Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус патрапіў на адкрыццё фестывалю - у першы дзень тут адбылася рэканструкцыя аўтэнтычнага Купалля.
5 / 20
Праводзіць абрад дапамагалі ўдзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
6 / 20
Адзін з абавязковых элементаў абраду - купальскія вянкі.
7 / 20
Усе жадаючыя змаглі навучыцца іх плесці.
8 / 20
Сярод гасцей было шмат замежнікаў, у тым ліку - з Бельгіі і Кітая.
9 / 20
Яшчэ адзін абавязковы этап Купалля - завіванне купальскай касы. Так называецца "стужка", сплеценая з кветак і ўпрыгожаная на адным з канцоў купальскім вянком.
10 / 20
Пад гучныя песні ўдзельнікі свята адносяць яе да вогнішча.
11 / 20
Удзельнікі свята могуць дакрануцца да касы і загадаць сваё жаданне.
12 / 20
Купальская ноч - адна з самых таямнічых у годзе. На Купалле спраўджваюцца самыя патаемныя жаданні.
13 / 20
Свята Купалле прымеркавана да летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росківту жываторчыя сілы зямлі.
14 / 20
Як ніякае іншае, свята Купалле авеяна легендамі і міфамі, у яго абрадах цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і хрысціянскія традыцыі, вераванні нашых продкаў.
15 / 20
У традыцыях і абрадах Купалля ярка раскрываецца душа беларускага народа.
16 / 20
Лічыцца, што Купалле - гэта яшчэ і свята кахання, калі маладыя дзяўчаты змогуць дазнацца ўсё пра свайго суджанага.
17 / 20
Далучаюцца да Купалля і сямейныя пары.
18 / 20
Каля вогнішча можна рабіць магічныя абрады.
19 / 20
Самыя смелыя могуць скокнуць праз яго.
20 / 20
Нашы продкі верылі, што калі каханкі скокнуць праз вогнішча, трымаючася за рукі і не адпусцяць адзін аднаго - у іх будзе доўгі і шчаслівы шлюб.