Фота

Зена і дыскатэка пад адкрытым небам: як прайшоў выпускны баль у БДУ

Sputnik

Баль выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прагрымеў у панядзелак. У гэтым годзе кранальнае свята ўпершыню аб'яднала беларускіх і замежных студэнтаў: са сцен ВНУ у 2019 годзе выйдуць больш за 300 маладых спецыялістаў з 23 краін (акрамя Беларусі).

Урачыста адкрыў вечар рэктар БДУ Андрэй Кароль: ён звярнуўся да выпускнікоў з пажаданнем і ўручыў узнагароды самым выбітным з іх. Затым быў традыцыйны эфектны парад дэканаў і дырэктараў у мантыях і канфедэратках.

Афіцыйную частку змяніла канцэртная: на балі выступіла прадстаўніца Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2019" Зіна Купрыяновіч (Зена), а пад жывую музыку ў выкананні іншых гуртоў дыскатэка пад адкрытым небам працягнулася да глыбокай ночы.

Як адпачылі на выпускным балі рабяты, якія толькі атрымалі дыпломы БДУ, - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1 / 9
Гэты вечар быў вельмі важны для тых, хто сабраўся: яны апошнія 5 гадоў прысвяцілі ўніверсітэту. Цяпер жа пара расставацца са студэнцкай лавай і сябрамі.
2 / 9
Які ж выпускны без фатаграфіі на памяць!
3 / 9
На ўрачыстай цырымоніі сабраліся дэканы ўсіх факультэтаў Белдзяржуніверсітэта.
4 / 9
Рэктар БДУ Андрэй Кароль асабіста павіншаваў выпускнікоў.
5 / 9
Усё не абмежавалася ўручэннем дыпломаў: выпускнікоў чакала і выступленне артыстаў.
6 / 9
Усім хочацца захаваць гэты дзень у памяці, бо вось-вось пачынаецца сапраўднае дарослае жыццё.
7 / 9
Сукенка для выпускнога павінна падыходзіць не толькі на афіцыйную частку, але і быць зручнай для танцаў.
8 / 9
Музыкі ў гэты вечар было шмат: граў жывы аркестр і выступала Зена.
9 / 9
Ніхто не ведае, які лёс чакае гэтых юнакоў і дзяўчат. Будзем спадзявацца, што шчаслівы!