Еўрапейскія гульні: Беларусь ужо ўзяла 15 залатых і 10 сярэбраных медалёў

У чацвер пройдуць спаборніцтвы па бадмінтоне, барацьбе, веласпорце, спартыўнай гімнастыцы, веславанні на байдарках і каноэ, настольным тэнісе, пляжным футболе і стральбе.
Sputnik

Крэмль пацвердзіў удзел Пуціна ў закрыцці Еўрапейскіх гульняў у Мінску
Маштабныя II Еўрапейскія гульні ў Мінску пачаліся 21 чэрвеня, а працягнуцца спаборніцтвы ў рамках мультыспартыўнага свята аж да 30 чэрвеня. Спартсменам трэба пазмагацца за перамогу ў асобных дысцыплінах і ў чацвер.

Мерапрыемства прадугледжвае не толькі спаборніцтвы, але і забавы. Актыўнасці сустракаюць гасцей да самага канца тыдня: у прыватнасці, функцыянуюць буйныя фан-зоны паблізу Палаца спорту, "Мінск-Арэны" і "Чыжоўка -Арены", а таксама ў Доме заўзятараў каманды Расіі.

У спаборніцтвах падчас II Еўрапейскіх гульняў прымаюць удзел больш за чатыры тысячы спартсменаў з 50 краін Еўропы. У лідэрах медальнага заліку затрымаліся Расія, Беларусь і Грузія. Замыкаюць пяцёрку Італія і Украіна.