Стартавала анлайн-галасаванне на конкурсе фотажурналістыкі імя Сценіна

У шорт-ліст конкурсу ў гэтым годзе ўвайшлі работы фатографаў з 17 краін, у тым ліку прадстаўніка Беларусі Сяргея Гапона.
Sputnik

МІНСК, 27 чэр - Sputnik. Онлайн-галасаванне на Міжнародным конкурсе фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна пачалося ў чацвер, паведамляе Sputnik.

Сяргей Гапон: рамантыка часам прысутнічае толькі на фотаздымку

У гэтым годзе ў лік лепшых увайшлі работы фотакарэспандэнтаў з 17 краін: Расіі, Беларусі, Францыі, Філіпін, Германіі, Індыі, Італіі, ЗША, Ірана, Мексікі, Турцыі, ПАР, Бангладэш, Ганконга, Партугаліі, Іспаніі і Егіпта. Сярод іх - фота беларускага фатографа Сяргея Гапона ў намінацыі "Натхненне. Адзіночная фатаграфія". У мінулым годзе беларус стаў пераможцам, яго праца "Журавінавае сэрца" была прызнана лепшай у намінацыі "Мая планета".

Па словах арганізатараў конкурсу, у гэтым годзе галоўнымі тэмамі сталі глабальныя сацыяльныя выклікі. Сваімі працамі маладыя фатографы не проста пазначаюць існуючыя праблемы, выкрываюць іх прычыны, але і дэманструюць наступствы, якія гэтыя праблемы пацягнуць.

У чацвер, 27 чэрвеня, стартуе анлайн-галасаванне, па выніках якога вызначаць пераможцаў Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна 2019. У верасні на ўрачыстай цырымоніі ў Маскве абвесцяць пераможцаў і ўладальніка Гран-пры. Тады ж адкрыецца выстава іх работ і пачнецца традыцыйнае турнэ лаўрэатаў па гарадах свету.

У дадзены момант у Доме заўзятараў каманды Расіі на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску праходзіць выстава работ Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ў намінацыі "Спорт". Наведвальнікі выставы могуць убачыць выбраныя працы лаўрэатаў конкурсу за ўсе пяць гадоў з моманту яго старту ў снежні 2014 года. Фатаграфіі выстаўляюцца ў цэнтры "Дом Масквы ў Мінску" на вуліцы Камуністычнай, 86 штодня па 30 чэрвеня.

Што гэта за конкурс?

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Стенина - гэта штогадовы конкурс для маладых фотарэпарцёраў ад 18 да 33 гадоў. Заяўкі штогод пачынаюць прымаць 22 снежня ў дзень нараджэння фотакарэспандэнта МІА "Россия сегодня" Андрэя Сценіна, які загінуў пры выкананні прафесійнага абавязку.

Гэты конкурс - адзіная пляцоўка ў Расіі, якая падтрымлівае маладых фатографаў і адкрывае іх імёны свету. Работы пераможцаў выстаўляюцца ў Маскве, Стамбуле, Кейптаўне, Шанхаі, Пекіне, Каіры, Берліне, Рыме і іншых гарадах.

У 2019 годзе на конкурс даслалі каля 6 тысяч работ фатографы з 80 краін.