Цімаці выступіць у Мінску ў Дзень культуры Расіі

Мерапрыемствы ў рамках свята пачнуцца ў 19:00 у афіцыйнай фан-зоне Гульняў, а затым перамесцяцца ў Дом заўзятара каманды Расіі.
Sputnik

МІНСК, 28 чэр - Sputnik. Папулярны расійскі рэп-выканаўца Цімаці (Цімур Юнусаў) прыедзе ў Мінск на святкаванне Дня культуры Расіі, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Ад бабра да аўтазака: што прывезці з Беларусі

Дзень культуры Расіі будуць адзначаць у Мінску 29 чэрвеня - кожная краіна-удзельніца II Еўрапейскіх гульняў ладзіць такое свята.

Свята стартуе ў 19:00 у афіцыйнай фан-зоне Гульняў. Перад гледачамі выступяць розныя музычныя калектывы і артысты з Расіі. У 21:00 на сцэну выйдзе Цімаці.

Пасля гледачы і заўзятары ў суправаджэнні моладзевага аркестра Street band адправяцца ў Дом заўзятараў каманды Расіі, дзе да 00:00 будзе арганізавана дыскатэка.

Дні культур краін-удзельніц Гульняў завершыць гаспадыня мультыспартыўнага першынства - Беларусь. Дзень культуры Беларусі будуць адзначаць 30 чэрвеня. На сцэне афіцыйнай фан-зоны выступяць гурты "Палац", "Чысты голас", ансамбль "Сябры" і Анатоль Ярмоленка, а таксама папулярныя дыджэі. Таксама гледачы змогуць паглядзець трансляцыю цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.