МІНСК, 29 чэр - Sputnik. II Еўрапейскія гульні праходзяць у сталіцы Беларусі з 21 па 30 чэрвеня. Спаборніцтвы, за якімі сочаць заўзятары з розных куткоў свету, працягнуцца і ў суботу. У рамках Гульняў спаборнічае больш за чатыры тысячы спартсменаў з 50 краін Еўропы.
Як і напярэдадні, тройку лідараў медальнага заліку сёння складаюць Расія, Беларусь і Італія, акрамя іх у пяцёрку трапілі Украіна і Грузія. Беларусы могуць пахваліцца 59 медалямі: спартсмены заваявалі ўжо 21 залаты, 14 срэбных і 24 бронзавыя. Мінулую пятніцу "залатой" зрабілі беларускія "вольніцы" Васіліса Марзалюк і Ірына Курачкіна - яны атрымалі два медалі вышэйшай вартасці.
Таксама у пятніцу "срэбра" атрымалі беларускія легкаатлеты - яны сталі другімі ў камандным турніры. Бронзу 29 чэрвеня заваявала велагоншчыца Ганна Церэх.
Вялікае спартыўнае свята грыміць па ўсім Мінску: у розных раёнах горада працуюць буйныя фан-зоны, а асобная лакацыя сустракае заўзятараў каманды Расіі. Дарэчы, у суботу на адной з галоўных пляцовак паблізу Палаца спорту пройдзе Дзень Расіі: запланаваны шматлікія забавы, майстар-класы і выступ зорак.
Чытайце таксама:
- Цімаці выступіць у Мінску ў Дзень культуры Расіі
- Багдановіч: столькі заўзятараў я не бачыў у сваім жыцці нідзе
- Крэмль пацвердзіў удзел Пуціна ў закрыцці Еўрапейскіх гульняў у Мінску