01:20 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Багдановіч
© Sputnik / Виктор Толочко

Багдановіч: столькі заўзятараў я не бачыў у сваім жыцці нідзе

Радыё
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
8 0 0

Алімпійскі чэмпіён Аляксандр Багдановіч пракаментаваў спаборніцтвы байдарачнікаў і канаістаў на вяслярным канале ў Заслаўі - ажыятаж заўзятараў і дыскамфорт, які дадаюць спартсменам спякота і вецер.

Знакаміты спартсмен, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Багдановіч напярэдадні падчас спаборніцтваў падтрымліваў мужчынскі дуэт канаістаў, у якім выступае яго брат Андрэй Багдановіч, а таксама падзяліўся сваім меркаваннем аб тым, што перашкодзіла мужчынам паўтарыць поспех жаночага дуэта байдарачніц.

Нагадаем, напярэдадні Марына Літвінчук і Вольга Худзенка занялі першае месца ў спаборніцтвах "двоек" на дыстанцыі 500 метраў і заваявалі золата II Еўрапейскіх гульняў, у той час як Андрэй Багдановіч і Віталь Асецкі занялі 7-е месца на дыстанцыі 1000 метраў у каноэ-двойцы.

"Я на веласіпедзе побач круціў педалі, пацеў разам з рабятамі, хацеў, каб яны заваявалі медаль, але, нажаль, не атрымалася. Я проста ведаў, тактычна як яны будуць рабіць, і хацеў эмацыйна голасам іх падбадзёрыць", - распавёў Багдановіч у эфіры "Беларусь 1".

На думку алімпійца, пэўны дыскамфорт прыносяць ўмовы надвор'я на вяслярным канале - гарачае надвор'е і парывы ​​ветру.

"Вецер трошачкі ім, не скажу, што перашкодзіў, але зрабіў дыскамфорт. І так як напарнік малады яшчэ ў брата, гэта і складвалася ў тое, што лішнія намаганні прыкладаць трэба было на вецер, а не на само веславанне", - адзначыў Багдановіч.

"Столькі балельшчыкаў я не бачыў у сваім жыцці нідзе", - прызнаўся знакаміты спартсмен, дадаўшы, што для беларускіх атлетаў выступы перад сваімі ж заўзятарамі на II Еўрапейскіх гульнях у Мінску істотна дадалі адказнасці.

Аляксандр Багдановіч таксама асобна пракаментаваў залатыя медалі байдарачніц Марыны Літвінчук і Вольгі Худзенка.

"Дзяўчынкі - гэта проста космас. Заўсёды ідзе барацьба паміж венгеркамі, нашымі дзяўчынкамі і немкамі. Гэта вельмі моцныя школы - венгерская і нямецкая. І яны з такім упэўненым адрывам вырвалі, яны рэальна працаўніцы. Яны ведаюць, што трэба рабіць і як гэта рабіць", - сказаў Багдановіч.

Сачыце за анлайн-трансляцыяй сёмага спартыўнага дня на Sputnik Беларусь.

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (187)
Тэги:
Еўрапейскія гульні

Галоўныя тэмы