Лукашэнка: Беларусь - краіна абсалютна адкрытая

Паводле слоў беларускага лідара, у рэспубліцы вялікую ўвагу надаюць развіццю турыстычнай галіны.
Sputnik

МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Беларусь з'яўляецца абсалютна адкрытай краінай, заявіў у нядзелю на сустрэчы з генеральным сакратаром Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТО) Зурабам Палалікашвілі прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

Рэкордная колькасць бязвізавых турыстаў наведала Гродна за тыдзень

Кіраўнік ЮНВТО знаходзіцца ў Мінску з афіцыйным візітам. Палалікашвилі ўжо правёў сустрэчу з кіраўніком міністэрства спорту і турызму Беларусі Сяргеем Кавальчуком. Сустрэўся ён і з прэзідэнтам рэспублікі.

"Я не буду казаць пра тое, як развіваецца турыстычная галіна ў Беларусі. Напэўна, вам гэта распавёў міністр, і ён лепш ведае. Але вы павінны разумець галоўнае - мы вельмі вялікую ўвагу ўдзяляем гэтаму кірунку. Беларусь - краіна абсалютна адкрытая, і ў нас ёсць што паказаць свету. Той, хто цікавіцца іншым кліматам, вывучае краіны, заўсёды можа быць добрым госцем нашай Беларусі", - выказаўся на сустрэчы з кіраўніком ЮНВТО беларускі лідар, яго словы прыводзіць БелТА.

ЮНВТО з'яўляецца спецыялізаванай установай ААН, якая аб'ядноўвае 158 дзяржаў-сябраў, шэсць назіральнікаў і больш за паўтысячы афіляваных арганізацый. Беларусь - член ЮНВТО з 2005 года.

Цяпер прапрацоўваецца пытанне аб правядзенні ў 2023 годзе ў Беларусі генеральнай асамблеі ЮНВТО. Таксама бакі распрацоўваюць дарожную карту супрацоўніцтва.