МІНСК, 10 мая - Sputnik. Гродна за тыдзень наведала рэкордная колькасць бязвізавых турыстаў, пра гэта паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 24" у пятніцу.
Паводле дадзеных упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, за сем дзён у абласным цэнтры пабывалі амаль чатыры тысячы замежнікаў. Гэтая лічба - рэкордная за ўвесь час існавання бязвізавай зоны.
Традыцыйна больш за ўсё гасцей прыбылі ў Гродна з суседніх краін: Літвы, Польшчы і Латвіі, а на чацвёртым месцы апынулася Германія.
Сумарна ад пачатку бягучага года ў Гродзенскім рэгіёне ўжо пабывалі больш за 36 тысяч бязвізавых турыстаў (гэта ўдвая больш, чым у студзені-красавіку 2018 года).
Па дадзеных турыстычных фірмаў, многія замежнікі пасля наведвання Гродна адкрываюць візу, каб працягнуць падарожжа па іншых гарадах Беларусі, у прыватнасці, пабываць у сталіцы.
Чытайце таксама:
- Памятаць усё, або Навошта Віцебску шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц
- Падлячыцца на "майскіх". Ці ёсць яшчэ месцы ў санаторыях Беларусі
- Улады Гродзеншчыны хочуць пашырыць бязвіз яшчэ на тры раёны