Дзень Беларусі на ІІ Еўрапейскіх гульнях адбыўся ў апошні дзень міжнародных спаборніцтваў - 30 чэрвеня. У нядзелю ў фанзоне каля Палацу спорта сабраліся мінчане і госці сталіцы, каб ушанаваць беларускіх медалістаў, не ўпусціць апошні шанец сфатаграфавацца з Лесікам, паслухаць добрую музыку і выдатна адпачыць перад працоўным тыднем.
Увесь дзень з дзясятай гадзіны раніцы са сцэны лілася музыка, а госці фанзоны знаходзілі для сябе шмат цікавых забавак.
Акрамя падарожжа ў віртуальную рэальнасць і разнастайных страў на фуд-корце, маленькія госці спартыўнага свята маглі забаўляцца, далучыўшыся да спаборніцтваў на свой лад.
На сцэне выступілі як музычныя, так і танцавальныя калектывы, а таксама прайшло шоу беларускай моды і стыля "Belarussian fashion premiere".
Сапраўднай падзеяй для заўзятараў стала з'яўленне на сцэне беларусаў - прызёраў ІІ Еўрапейскіх гульняў. Кожны жадаючы пасля ўрачыстай цырымоніі меў магчымасць пагутарыць і сфатаграфавацца з любімымі спартсменамі.
Для публікі таксама выступілі артысты Аляксей Хлястоў, Іна Афанасьева і ансамбль "Сябры" пад кіраўніцтвам Анатоля Ярмоленкі.
Пасля канцэртнай праграмы на вялікіх экранах пачалася трансляцыя цырымоніі закрыцця еўрапейскіх гульняў, якая прайшла ўвечары ў нядзелю на стадыёне Дынама.