Відэа

Як Мінск развітваўся з II Еўрапейскімі гульнямі - відэа

Еўрапейскія гульні завяршыліся ў Мінску 30 чэрвеня. Глядзіце на відэа, як праходзіў апошні дзень кантынентальнага першынства.
Sputnik

Спаборніцтвы ў рамках Гульняў праходзілі з 21 па 30 чэрвеня, прычым спартсмены спаборнічалі і ў самы апошні дзень.

Фан-зоны Еўрапейскіх гульняў наведалі больш за 450 тысяч чалавек

У Мінск у нядзелю прыляцеў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і наведаў некалькі спаборніцтваў, у прыватнасці, стаў відавочцам перамогі расійскага баксёра ў паядынку з беларусам.

Затым Пуцін сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у нефармальнай абстаноўцы, а пазней да іх далучыўся таджыкістанскі калега Эмамалі Рахмон.

На маляўнічай цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў прысутнічалі чатыры прэзідэнты - на стадыён "Дынама" прыбыў кіраўнік Арменіі Армэн Саркісян. Sputnik вёў тэкставую анлайн-трансляцыю цырымоніі.

Пераможцам у медальным заліку Гульняў стала Расія - у зборнай РФ 109 узнагарод, на другім месцы Беларусь з 69 медалямі, трэцімі па выніках сталі ўкраінцы (51 медаль).