Макей: трэба часцей хадзіць у вышыванцы

Жонка кіраўніка МЗС Беларусі з'явілася на мерапрыемстве ў новай сукенцы з беларускай вышыўкай, якую для яе зрабіла кобрынская вышывальшчыца.
Sputnik

МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей разлічвае, што для замежных дыпламатаў краіна стане сапраўдным домам, пра гэта ён заявіў, адкрываючы "Дзень вышыванкі".

Мезенцаў падарыў сыну Макея аўтограф Цімаці

Гэтае мерапрыемства МЗС у Беларусі праводзіць у трэці раз, і ў гэтым годзе яно называецца "У Беларусі як дома".

"Беларусь заўсёды прытрымлівалася прынцыпу дружбы і ўзаемаразумення паміж краінамі. Гэты прынцып мы хочам перанесці на дыпламатычны корпус", - сказаў Макей.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе мерапрыемства называецца "У Беларусі як дома", і ён разлічвае, што дыпламаты ў час сваёй місіі ў Мінску будуць адчуваць сябе як дома.

Макей адзначыў, што гэта мерапрыемства праводзіцца як даніна беларускай вышыванцы, і ён рады, што многія дыпламаты і іх жонкі прыйшлі ў нацыянальных строях. Журналістам ён прызнаўся, што нячаста носіць вопратку з нацыянальнай вышыўкай. "Нам трэба часцей хадзіць у вышыванках", - сказаў міністр.

Яго жонка Вера Палякова з'явілася на мерапрыемстве ў новай сукенцы з нябеленага лёну з народнай вышыўкай. Яна паведаміла, што гэтую сукенку ёй вышыла майстар з Кобрынскага раёна.

На мерапрыемстве прысутнічае каля 200 гасцей, прадстаўленыя кухні каля 20 краін свету - Індыі, Італіі, Карэі, Польшчы, Чэхіі, ААЭ.

Чытайце таксама: