03:32 22 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.21
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.44
Стыль жыцця
Атрымаць кароткую спасылку
"Радзіва Прудок" Андруся Горвата - новае слова ў беларускай літаратуры (12)
13920

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства пачаў знаёмства з творчасцю былога дворніка Купалаўскага з яго другой кнігі.

МІНСК, 21 лют - Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей распавёў журналістам, якія беларускія кнігі чытае.

Зараз кіраўнік знешнепалітычнага ведамства краіны пачаў знаёміцца з першай кнігай з "Мінскай трылогіі" Сяргея Пясецкага - "Яблычак", у якой аўтар распавядае пра Мінск XX стагоддзя.

© Sputnik Сергей Пушкин
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей распавёў, якія беларускія кнігі чытае

Да гэтага Уладзімір Макей прачытаў другую кнігу маладога беларускага пісьменніка і былога дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата "Прэм’ера".

"Пачаў знаёмства з творчасцю Горвата з яго другой кнігі, а пасля Пясецкага планую прачытаць "Радзіва Прудок", - дадаў міністр.

Кніга "Радзіва Прудок" па меркаванні літаратурных крытыкаў стала сапраўдным прарывам у беларускай літаратуры. Дзённік са "смешнымі і сумнымі інтымнымі гісторыямі" пра палесскае мястэчка Прудок з кожным днём становіцца ўсё больш папулярным.

У мінулым годзе на сцэне Купалаўскага тэатра нават паставілі спектакль па кнізе, які таксама паказалі ў Калінкавічах. Рэжысёр Раман Падаляка разам з акцёрамі Міхаілам Зуем, Святланай Анікей і Дзмітрыем Есяневічам - яны падзялілі паміж сабой шэсць галоўных роляў - прадставілі сваё бачанне гісторыі пра "космас", які герой знайшоў у роднай вёсцы.

Спектакль - гэта не першая спроба пераасэнсаваць нашумелую кнігу. Да гэтага купалаўцы знялі кароткаметражку "Ягор" па матывах "Радзіва Прудок" адмыслова да Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно.

Чытайце таксама:

Тэмы:
"Радзіва Прудок" Андруся Горвата - новае слова ў беларускай літаратуры (12)
Тэги:
Уладзімір Макей, кніга "Радзіва Прудок"

Галоўныя тэмы