Колькасць стобальнікаў на ЦТ знізілася

Некаторыя абітурыенты змаглі атрымаць максімальныя балы адразу па двух прадметах.
Sputnik

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Максімальнай адзнакі на цэнтралізаваным тэсціраванні сёлета дасягнулі 325 чалавек, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Тэхнолагі, эколагі і інжынеры: самыя нізкія прахадныя балы ў ВНУ Беларусі

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх прадметах ужо даступныя для абітурыентаў. У параўнанні з мінулым годам, колькасць выдатнікаў зменшылася.

"325 чалавек паказала абсалютныя вынікі, з іх 12 зрабілі гэта двойчы - па двух прадметах", - распавёў дырэктар РІКВ.

У 2018 годзе максімальны бал паказала больш абітурыентаў - 392 чалавекі. Большая колькасць рабят у мінулым годзе атрымлівалі "сотку" па двух прадметах - 16.

Як распавёў Міксюк, абітурыенты сур'ёзна рыхтаваліся да матэматыкі, таксама нядрэнна здалі і выпрабаванне па фізіцы.

У параўнанні з мінулым годам, сярэднія балы на ЦТ выраслі ў паўтара-два разы. Зрэшты, звязана гэта не з рэзкім ростам узроўню абітурыентаў, а з новай сістэмай ацэнкі, якая адмовілася ад ранжыравання. Менш за палову ўсіх абітурыентаў вырашала ў тэстах больш за дзесяць заданняў.

Чытайце таксама: