Радыё

Дырэктар "Славянскага базару" распавёў пра неспадзяванкі для гасцей фестывалю

У дні "Славянскага базару" ў Віцебску пройдзе каля 200 мерапрыемстваў, некаторыя шоу гледачам пакажуць упершыню, распавёў дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі.
Sputnik
Дырэктар "Славянскага базару" распавёў пра неспадзяванкі для гасцей фестывалю

Афіцыйнае адкрыццё Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" запланавана 11 ліпеня ў 22:00. Урачыстую цырымонію і гала-канцэрт прыме Летні амфітэатр. Культурныя пляцоўкі, як і ў ранейшыя гады, будуць размешчаны па ўсім горадзе. Арганізатары не сумняваюцца: сумна ў Віцебску не будзе нікому, бо яны падрыхтавалі дзясяткі цікавых мерапрыемстваў.

Экс-саліст Deep Purple: люблю Беларусь, людзей і беларускую кухню

"Безумоўна, гэта джазавыя вечары, гэта лядовае шоу, якое ўпершыню мы ў гэтым годзе будзем рэалізоўваць на пляцоўцы нашага фестывалю. Гэта, безумоўна, брыльянты нашага фестывалю, тыя слупы, на якіх ён трымаецца ўжо 28 гадоў: два конкурсы, дзіцячы і дарослы, якія адбудуцца ў новым фармаце", - распавёў Лапіцкі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.

Нагадаем, у гэтым годзе ў фестывалі ўпершыню прыме ўдзел расійская тэлевядучая і выканаўца Вольга Бузава. Як чакаецца, яна будзе спяваць свае хіты на канцэрце "Europa Plus TV. Hit Non Stop у Віцебску" ў Летнім амфітэатры 15 ліпеня.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічаюць прадстаўнікі 21 краіны, прычым вакалісты з Індыі на віцебскую сцэну падымуцца ўпершыню. Беларуска Ксенія Галецкая выступіць пад нумарамі 18 (у першы дзень спаборніцтваў) і 19 (у другі). У склад журы ўвайшлі знакамітыя музыканты, прадзюсары і папулярныя выканаўцы з Арменіі, Вялікабрытаніі, Расіі і іншых краін.

Поўную версію інтэрв'ю глядзіце на нашым Youtube-канале.