МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Беларуская лёгкаатлетка Эльвіра Герман выйграла залаты медаль у бегу на 100 м з бар'ерамі на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы (U-23) у шведскім Еўле, паведамляе Sputnik.
У фінале спаборніцтваў беларуска паказала лепшы вынік сезона - 12,70 секунды. Таксама Герман устанавіла рэкорд чэмпіянату Еўропы сярод моладзі.
На другім месцы размясцілася прадстаўніца Польшчы Клаўдыя Сіцарж (0,12). Бронзу выйграла францужанка Лаура Валетта (0,27).
У фінальным забегу ўдзельнічалі яшчэ дзве беларускія спартсменкі: Руслана Рашкован стала пятай (0,52), а Святлана Парахонька - шостай (0,61).
Напярэдадні медальная скарбонка беларускай зборнай папоўнілася таксама срэбрам кідальніцы молата Анастасіі Маславай.