Радыё

"Зроблена ў Саюзнай дзяржаве": сенатар распавёў аб стварэнні адзінага брэнда

Стварыць адзіны брэнд "Зроблена ў Саюзнай дзяржаве" прапанавалі на Форуме рэгіёнаў у Санкт-Пецярбургу, падрабязнасці расказаў першы намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па аграрна-харчовай палітыцы і прыродакарыстанні Сяргей Міцін.
Sputnik
"Зроблена ў Саюзнай дзяржаве": сенатар распавёў аб стварэнні адзінага брэнда

Паводле яго слоў, гэтая ідэя можа апынуцца перспектыўнай для абедзвюх краін пры прасоўванні прадукцыі на знешнія рынкі. Брэндзіраванню зараз надаюць вялікае значэнне ва ўсім свеце, гэта адзін з элементаў інтэлектуальнай уласнасці.

"Калі Саюзная дзяржава будзе мець свой брэнд, які будзе гарантаваць якасць, усе ўласцівасці тавару, гэта будзе, вядома, вялікі крок наперад. І з пункту гледжання інтэлектуальнай уласнасці, і з пункту гледжання наогул канкурэнтнай барацьбы на рынку тавараў і паслуг", - адзначыў Міцін у гутарцы на радыё Sputnik Беларусь.

У якасці прыкладу сенатар прывёў часы царскай Расіі, калі наяўнасць дзяржаўнага герба аўтаматычна гарантавала якасць любога тавару. Сёння гэтую функцыю цалкам можа выконваць адзіны брэнд "Зроблена ў Саюзнай дзяржаве".

Раней міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоль Хацько пракаментаваў карэспандэнту Sputnik, як вырашаюцца праблемы з пастаўкамі прадуктаў на расійскі рынак. У прыватнасці, у бліжэйшую пятніцу 19 ліпеня Рассельгаснагляд правядзе інспекцыю беларускіх вытворцаў яблыкаў, "павінны быць прамежкавыя вынікі". Што да іншых абмежаванняў у рамках саюзных адносін, то часта яны носяць "папулістычны характар", падкрэсліў Хацько.