Сігал, ЗОЖ і рок-н-рол. Як адрываліся на фестывалі SHIMKO збірае сяброў

Усе выходныя на беразе Дуброўскага вадасховішча праходзіў фестываль здаровага ладу жыцця, арганізаваны беларускім асілкам Кірылам Шымко.
Sputnik

На фестываль "SHIMKO збірае сяброў" прыехала шмат гасцей, у тым ліку галівудская зорка Стывен Сігал, перадае карэспандэнт Sputnik. Зорны госць з'явіўся на мерапрыемстве пасля абеду, але спачатку вырашыў перакусіць у адной з палатак. Пакуль ён падсілкоўваўся, людзі на фэсце ўжо адрываліся ў стылі ЗОЖ.

У здаровым целе

Фестываль задумваўся як парк забаў, які быў бы цікавы для ўсіх. Таму яго падзялілі на тры складнікі - спорт, канцэртную праграму і пляжны адпачынак. І праводзілі ў новым месцы.

"Замена лакацыі звязана з тым, што падзея расце, набірае абароты. Гэта адзіны ў рэспубліцы фестываль, які вызнае сямейныя каштоўнасці, яднанне культур, спорту і актыўнасці. Месца, дзе гэта праходзіць - парк "Дуброва -  характэрна тым, што там знаходзіцца шыкоўнае возера, якога не хапала на Іслачы (там фестываль праходзіў раней - Sputnik)", - распавёў Шымко.

Сігал, ЗОЖ і рок-н-рол. Як адрываліся на фестывалі SHIMKO збірае сяброў

У выніку многія прыехалі з намётамі, каб правесці ля вады ўсе выхадныя. Тут можна было катацца на лодках, гідрацыклах і катамаранах. Спецыяльна для гасцей таксама ўсталявалі батуты, каруселі і разнастайныя спартыўныя аб'екты, а таксама фуд-корт.

Весяліць зорку

Але не толькі актыўным адпачынкам жылі турысты на беразе Дуброўскага вадасховішча. Многія вельмі чакалі візіту Стывена Сігала, які прыехаў у Беларусь па запрашэнні Кірыла Шымко. Пакуль людзі збіраліся ля сцэны, амерыканскага акцёра забаўляў сам беларускі асілак. Каб уразіць госця, Шымко паказаў Стывэну пару сваіх фірмовых трукаў - надзьмуў грэлку, парваў шматстаронкавы каталог і разарваў ланцуг. Сігал быў вельмі здзіўлены моцы беларускага атлета.

Сігал, ЗОЖ і рок-н-рол. Як адрываліся на фестывалі SHIMKO збірае сяброў

Затым кіназорка ў суправаджэнні аховы адправілася на сцэну. Там Стывен сеў у мяккае крэсла і паўгадзіны адказваў на пытанні публікі. Ён распавёў аб баявых мастацтвах, каранях, якія ёсць і ва Уладзівастоку, і ў Мінску. А адзін хлопец з натоўпу папрасіў Сігала паказаць ня ім які-небудзь прыём, на што акцёр сказаў, што не хоча нікога траўмаваць. Успомніў ён і пра візіт у Мінск, сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі, якая адбылася тры гады таму. Тады ўсе ўбачылі, як Сігал есць моркву разам з Аляксандрам Лукашэнкам.

"Перш за ўсё, мы не толькі моркву елі, але шмат рознай гародніны, якую ён вырошчвае. Морковка - гэта проста адна фатаграфія, якую распаўсюдзілі СМІ", - распавёў майстар баявых мастацтваў.

Пасля размовы з людзьмі Стывен яшчэ трохі пагуляў па фестывальных лакацыях і з'ехаў адпачываць. А людзі працягнулі адпачываць і забаўляцца каля сцэны і ля вады.

Забавы ў стылі рок

Дарэчы, сцэна на фестывалі працавала ў рэжыме нон-стоп. З 7 да 12 вечара ішла канцэртная праграма, а затым дыскатэка да трох гадзін ночы. І калі ў мінулыя гады арганізатары арыентаваліся на хіты 80-90 і 2000-х, то цяпер вырашылі стаць сучасней. Днём выступала шмат маладых рэп-выканаўцаў, як беларускіх, так і замежных. А ўвечары ў суботу ўсе запальвалі разам з Лерай Яскевіч і групай Nizkiz. Але каб выраўнаваць сувязь пакаленняў, са сцэны прагучалі і хіты гурта Queen.

Сігал, ЗОЖ і рок-н-рол. Як адрываліся на фестывалі SHIMKO збірае сяброў

Таксама ўсе выхадныя на сцэне праходзілі розыгрышы, прэзентацыі нацыянальных культур, арганізаваныя пасольствамі замежных дзяржаў у Беларусі і многае іншае.

"Вельмі добры фестываль, выдатна, што праходзіць цяпер побач з маёй вёскай. Мы прыйшлі ўсёй сям'ёй, а Кірыл Шымко малайчына", - распавёў тэлевядучы Вадзім Галыгін, якога таксама можна было сустрэць на фэсце.

Сігал, ЗОЖ і рок-н-рол. Як адрываліся на фестывалі SHIMKO збірае сяброў

Дарэчы, на першым фестывалі "SHIMKO збірае сяброў" пабывалі 5 тысяч чалавек, на другім - 7 тысяч. У гэтым годзе арганізатары кажуць, што фестываль наведалі больш за 10 тысяч гасцей.