МІНСК, 23 ліп - Sputnik. Беларускую АЭС падключылі яшчэ да двух высакавольтных ліній, паведамілі ў ДВА "БелЭн".
Цяпер Беларуская атамная электрастанцыя звязаная па трох высакавольтных лініях з Паставамі, Мінскам і Смаргонню. З 18 па 20 ліпеня абсталяванне КРУЭ-330 кВ было пастаўлена пад напружанне, а па двух новых лініях напружаннем 330 кВ быў забяспечаны ператок магутнасці.
Паводле інфармацыі прэс-службы "Белэнерга", у выніку ўключэння новага абсталявання і ВЛ 330 кВ цяпер забяспечана неабходная надзейнасць электразабеспячэння пляцоўкі Беларускай АЭС для правядзення далейшых пуска-наладачных работ.
БелАЭС будуецца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, генпадрадчык - расійская карпарацыя "Атамбудэкспарт". Праект, па якім будуецца АЭС, адказвае постфукусімксім нормам бяспекі. Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў, першы плануецца запусціць восенню гэтага года, другі - у 2020-м.
Чытайце таксама:
- Першы энергаблок БелАЭС плануюць запусціць восенню
- Мяжэвіч: увод БелАЭС адкрые новыя перспектывы ў чыгуначных зносінах
- Мацвіенка прапанавала выбраць назву для АЭС у Астраўцы