Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Указ: Астравец стаў аб'ектам Усебеларускай маладзёжнай будоўлі

© Sputnik / Виктор ТолочкоНовыя раёны. Астравец
Новыя раёны. Астравец - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У горадзе плануецца пабудаваць шэраг аб'ектаў, у тым ліку школу, спарткомплекс, садок і бальніцу.

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысвоіў некаторым аб'ектам горада Астравец, дзе ў цяперашні час узводзіцца Беларуская атамная электрастанцыя, статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Агонь II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Гродна і праводзілі на БелАЭС - Sputnik Беларусь
Агонь II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Гродна і праводзілі на БелАЭС

Адпаведныя палажэнні, якія тычацца будаўніцтва ў дадзеным горадзе аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, замацаваныя ўказам №190, падпісаным у панядзелак 20 мая.

У прэс-службе ўдакладнілі, што да 2020 года, калі будзе запушчаны ў эксплуатацыю другі блок БелАЭС, насельніцтва горада павялічыцца на 12-13 тысяч, менавіта таму цяпер у Астраўцы актыўна будуецца жыллё. Акрамя таго, запланавана будаўніцтва шматфункцыянальнага спарткомплексу, школы, крытай лядовай пляцоўкі, дзіцячага садка, бальніцы і аўтавакзала.

"Да будаўніцтва аб'ектаў прапануецца прыцягваць не толькі студэнцкія атрады, але і маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія выказалі жаданне ажыццяўляць працоўную дзейнасць", - сказалі там.

Наданне дадзеным сацыяльным аб'ектам падобнага статусу будзе спрыяць развіццю студатрадаўскага руху ў Беларусі, павышэнню сацыяльнай актыўнасці моладзі і забеспячэнню яе занятасці. Акрамя таго, дадзены крок дазволіць аб'яднаць маладых людзей адзінай грамадзянска-патрыятычнай ідэяй.

Беларуская АЭС будуецца побач з горадам Астравец у Гродзенскай вобласці, у 50 кіламетрах ад сталіцы суседняй Літвы. Генпадрадчыкам будаўніцтва з'яўляецца "Атамбудэкспарт" (уваходзіць у "Расатам"). Першы энергаблок станцыі плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0