БДУ агучыў прахадныя балы для гісторыкаў, філолагаў і перакладчыкаў

Прахадны бал на групу спецыяльнасцяў гістфаку амаль не змяніўся, а на групу журфака знізіўся на 20 пунктаў, у той жа час прахадны бал на "аудиовиз" - 389.
Sputnik

МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) назваў прахадныя балы на дзённую бюджэтную форму навучання шэрагу факультэтаў.

БДПУ назваў прахадныя балы: максімальныя - для лагапедаў і псіхолагаў

Залічэнне на гістарычны і філалагічны факультэты, а таксама факультэты журналістыкі і сацыякультурных камунікацый ў БДУ адбылося ў пятніцу: у ВНУ агучылі прахадныя балы на некаторыя спецыяльнасці.

Так, на групу спецыяльнасцяў гістарычнага факультэта прахадны бал склаў 286 (у мінулым годзе ён дасягаў 289 балаў): прахадны бал на спецыяльнасць "Гісторыя" - 317 балаў (319 год таму), на "Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны" - 307 (312).

Прахадны бал на спецыяльнасць "Культуралогія" факультэта сацыякультурных камунікацый склаў 318 балаў (у 2018-м - 293), а на "Прыкладную інфарматыку (вэб-праграмаванне і камп'ютарны дызайн)" прайшлі абітурыенты з балам 324 (331).

Прахадны бал на спецыяльнасць "Дызайн (дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя)" - 258 балаў (241), а на "Дызайн (камунікатыўны дызайн)" - 253 (263). На спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы (пераклад)" ФСК будуць вучыцца абітурыенты, якія набралі 343 балы (351).

На спецыяльнасць "Руская філалогія" рабяты залічаны без экзаменаў і па мэтавым конкурсе. Прахадны бал на спецыяльнасць "Славянская (славянская і руская) філалогія" склаў 292 балы (249 год таму), а на спецыяльнасць "Беларуская філалогія" - 296 (302).

На групу спецыяльнасцяў факультэта журналістыкі прахадны бал склаў 337 (супраць 357 у мінулым годзе). Самы высокі прахадны бал на аўдыёвізуальнай журналістыцы - 389 (392 у 2018 годзе), пасля ідзе вэб-журналістыка - 382 (393), далей міжнародная - 359 (366) і друкаваныя СМІ - 350 (368).