Новы пасол Германіі запісаў відэазварот да беларусаў на мове

Дыпламат падкрэсліў, што яны з жонкай даўно хацелі вывучыць беларускую мову.
Sputnik

МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Новы пасол Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутэрар паабяцаў прыкласці ўсе намаганні для развіцця беларуска-нямецкіх адносінаў ў пазітыўным ключы. Зварот да жыхароў краіны апублікаваны на афіцыйнай старонцы нямецкага пасольства ў Фэйсбуку.

Манфрэд Хутэрар спачатку павітаў гледачоў па-руску і падкрэсліў, што разам з жонкай яны вельмі хацелі патрапіць у Беларусь і вывучыць беларускую мову.

"Я як пасол прыкладу ўсе намаганні для таго, каб адносіны паміж нашымі краінамі і далей развіваліся ў пазітыўным ключы. Мы рады будучаму прыбыванню ў Беларусі і з нецярпеннем чакаем сустрэч з вамі", - дадаў ён ужо па-беларуску.

Манфрэд Хутэрар быў прызначаны па пасаду пасла Германіі замест Петэра Дэтмара, які нядаўны скончыў сваю дыпмісію ў Беларусі. Днямі дыпламат сустракаўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем з нагоды ўручэння копій даверчых грамат. Кіраўнік МЗС таксама запэўніў пасла, што беларускі бок падтрымлівае развіццё ўзаемавыгадных ініцыятыў у розных сферах.