Орда: прафсаюзы будуць маніторыць прымяненне Працоўнага кодэкса

На думку старшыні ФПБ, Працоўны кодэкс мае права на паляпшэнне, а ініцыяваць гэта будуць прафсаюзы.
Sputnik

МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі будзе ажыццяўляць маніторынг прымянення Працоўнага кодэкса, пра гэта паведаміў старшыня ФПБ Міхаіл Орда ў эфіры тэлеканала "АНТ".

Беларусаў чакаюць новыя змены ў Працоўным кодэксе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў у аўторак закон "Аб змяненні законаў", які ўносіць змяненні ў Працоўны кодэкс: усяго - больш за 200 паправак.

"Ад таго, як сёння будзе мяняцца сфера працы, ад таго, якія будуць новаўвядзенні на рынку працы, мы, як прафсаюзы, будзем ініцыяваць дапаўненні, змены і ўдасканаленні", - сказаў Міхаіл Орда, каментуючы новаўвядзенні.

Па словах старшыні ФПБ, Працоўны кодэкс мае права на паляпшэнні, важна, каб працоўныя адносіны былі справядлівымі.

"Мы будзем ажыццяўляць грамадскі кантроль, каб усе, што сёння замацавана ў Працоўным кодэксе, без скажэння выконвалася на практыцы", - дадаў Орда.

Ён таксама анансаваў сустрэчу ў ПВТ па пытаннях абароны правоў людзей, якія працуюць у Беларусі, але наймальнік - замежнік.

Мяркуецца, што змены, унесеныя ў Працоўны кодэкс Беларусі, паспрыяюць стварэнню ўмоў для эфектыўнай занятасці суайчыннікаў. Дакумент уступіць у сілу праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання.