Відэа

Гісторык: на дату пачатку Другой сусветнай вайны варта зірнуць больш уважліва

Аб таемных спружынах палітыкі, якія прывялі да пачатку Другой сусветнай вайны, распавёў вядомы эксперт, гісторык Вадзім Ялфімаў.
Sputnik

Афіцыйна прызнана, што Другая сусветная пачалася 1 верасня 1939 года. Хоць на думку многіх гісторыкаў, правільней было б лічыць яе пачаткам 30 верасня 1938 года. Менавіта ў гэты дзень прадстаўнікі Англіі, Францыі і Германіі падпісалі мюнхенскае пагадненне, якое таксама называюць "мюнхенскай змовай".

Лукашэнку запрасілі ў Польшчу на 80-годдзе пачатку Другой сусветнай

Па гэтым дакуменце тэрыторыя Чэхаславакіі была падзелена паміж Германіяй, Польшчай і Венгрыяй. Каму было выгадна не заўважаць гэтай змовы і чаму доўгія гады ажыццяўляліся спробы маніпуляцый фактамі і датамі, звязанымі з пачаткам Другой сусветнай вайны, гледачам Sputnik распавёў вядомы палітычны эксперт, тэлевядучы, дацэнт факультэта журналістыкі БДУ Вадзім Ялфімаў.

"Нават у "правільных" падручніках (а зараз шмат і няправільных), сапраўды пішацца, што Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года. Мабыць, гэтая дата была выгадная англічанам. Але ўважлівыя гісторыкі могуць знайсці карані і глыбей", - разважае Ялфімаў.

Гутарку з гісторыкам, тэлевядучым, дацэнтам факультэта журналістыкі БДУ Вадзімам Ялфімавым глядзіце на Sputnik Беларусь.