Лукашэнка: насуперак прагнозам "знаўцаў", не збіраюся зноў хапаць крэсла

У бягучым годзе беларусам трэба будзе абраць дэпутатаў у парламент, а ў наступным - вызначыцца з кіраўніком дзяржавы на бліжэйшыя пяць гадоў.
Sputnik

МІНСК, 30 ліп - Sputnik. Тэрміны правядзення выбарчых кампаній у Беларусі вызначаны, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.

Лукашэнка: заробак у рэгіёнах павінен быць калі не годны, то ніштаваты

Паводле слоў беларускага прэзідэнта, у грамадстве абмяркоўваюць даты правядзення выбараў у парламент і ў абмеркаванне спрабуюць уцягнуць старшыні ЦВК.

"Мы ўжо дакладна вызначыліся, што ў бягучым годзе праводзім парламенцкія выбары, а ў наступным годзе - прэзідэнцкія", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён паскардзіўся на нейкіх "знаўцаў", якія заяўляюць пра тое, што прэзыдэнт Беларусі хоча правесці выбары кіраўніка дзяржавы ўжо ў гэтым годзе і "зноў схапіць крэсла і сесці ў яго надоўга".

"Гэта поўны зман. Як я і абяцаў, усё будзе па законе і ў рамках Канстытуцыі", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.