Лукашэнка: заробак у рэгіёнах павінен быць калі не годны, то ніштаваты

© Photo : Пресс-служба президента РБПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мясцовым чыноўнікам трэба будзе не толькі арганізаваць правядзенне выбараў на годным узроўні, але і ставіцца да людзей па-чалавечы ў рэгіёнах, згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы.

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. У Беларусі трэба забяспечыць своечасовую выплату заробкаў і іх рост, заявіў прэзідэнт пры ўзгадненні прызначэнняў кіраўніцтва мясцовых органаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Радыё
Лукашэнка пра выбары: дырыжорамі ў гэтым аркестры будуць мясцовыя ўлады

"Паглядзіце на выплату заработнай платы. Паспрабуйце зрабіць усё, каб гэтая заработная плата была калі не годнай (усюды гэта не зробіш), то ніштаватай, каб людзі разумелі, што сёння ў іх такая зарплата, заўтра пры пэўных умовах яна павінна быць вышэй. Абавязкова гэты прырост павінен быць", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Паводле яго слоў, гэта не звязана з выбарамі, таму што беларусы не ўспрымаюць, калі гэта прывязваецца да палітычных кампаніяў.

У цяперашні час у краіне патроху растуць зарплаты, пенсіі і іншыя выплаты, і насельніцтва гэта адчувае. Пры гэтым, на думку Аляксандра Лукашэнкі, зарплаты - гэта святое, і на гэта павінны звярнуць увагу кіраўнікі: "Але не дзеля таго, што ў нас выбары. Людзі вельмі дрэнна ўспрымаюць, калі гэта робіш з нейкай палітычнай нагоды. Гэтага рабіць нельга".

"Гэта асноўная крыніца даходу нашага насельніцтва, яе трэба выплачваць своечасова і забяспечваць рост", - даручыў ён і нагадаў, што ў краіне ў хуткім часе двойчы пройдуць выбары.

"Партыйных органаў у нас няма, КПСС няма, гэта значыць асобна палітыкай займацца няма каму. Усе засяроджана ў вашых руках на месцы", - звярнуўся Лукашэнка да чыноўнікаў.

Пасля чаго кіраўнік дзяржавы пераканаўча папрасіў арганізаваць правядзенне выбарчых кампаній годна. Праўда, цяпер у рэгіёнах, дзе прызначаныя новыя кіраўнікі, усё стабільна.

"Людзі нас разумеюць, падтрымліваюць цяперашнюю ўладу. Не без крытыкі, хапае крытыкі. Гэта добра і правільна. Таму трэба размаўляць з людзьмі, ні ў якім разе не павінна быць ніякага ціску. Стаўцеся па-чалавечы да людзей", - даў даручэнне прэзідэнт.

На заканчэнне ён нагадаў усім, што выбары - гэта своеасаблівы экзамен, які патрабуе падрыхтоўкі. Таму трэба навесці парадак на месцах.

Стужка навiн
0