Раўкоў: у Беларусі дэсантнікаў любяць за бясстрашнасць, мужнасць і доблесць

Кіраўнік Мінабароны адзначыў, што воіны сіл спецыяльных аперацый захоўваюць слаўныя традыцыі "крылатай пяхоты", якая прадэманстравала выключную мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Sputnik

МІНСК, 2 жні - Sutnik. Воіны сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі гатовы вырашаць самыя складаныя задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў краіны, заявіў кіраўнік абароннага ведамства генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў у віншаванні з нагоды Дня дэсантнікаў.

Экс-дэсантнік: сапраўдныя "блакітныя берэты" не лазяць у фантаны

2 жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. Ён устаноўлены ў азнаменаванне выдатных заслуг воінаў-дэсантнікаў усіх пакаленняў у абароне Айчыны.

"У гады Вялікай Айчыннай вайны крылатая пяхота накрыла сябе нявянучай славай на палях бітваў, вызваляла беларускую зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - гаворыцца ў віншаванні міністра.

За мужнасць і доблесць, патрыятызм і бясстрашнасць, уменне свята захоўваць воінскае братэрства і перамагаць у самых складаных умовах воіны-дэсантнікі набылі заслужаную любоў і павагу народа, падкрэсліў кіраўнік абароннага ведамства.

Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі слаўныя традыцыі пакалення пераможцаў беражліва захоўваюць і прымнажаюць воіны сіл спецыяльных аперацый.

"У напружаныя будні гэтыя войскі паспяхова ўдасканальваюць навыкі рашэння адмысловых задач у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы", - сказана ў віншаванні міністра.

Паводле яго слоў, беларускі народ можа быць цвёрда ўпэўнены - ваяры сіл спецыяльных аперацый і надалей будуць эфектыўна вырашаць самыя складаныя задачы, надзейна абараняць нацыянальныя інтарэсы Радзімы, бяспеку і спакой нашых грамадзян.