МІНСК, 5 жні - Sputnik. У Горках парушылі тэхналогіі кармлення жывёлы, сказаў міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Анатоль Хацько ў эфіры тэлеканала СТБ.
Кіраўнік аграрнага ведамства нагадаў, што па ўсёй краіне ўтрымліваецца больш за 4 мільёны жывёл, з якіх 1,4 мільёна - гэта буйная рагатая жывёла.
Цяпер стаіць задача мінімізаваць страты ў гэтай сферы. Гэта магчыма зрабіць пры дапамозе тэхналогій. Міністэрства сельскай гаспадаркі распрацавала неабходныя рэгламенты, як вырабляць малако.
"Вядома, фактар безгаспадарчасці, чаго тут казаць, прысутнічае. Парушэнні тэхналогіі прысутнічаюць", - прызнаўся Анатоль Хацько.
На яго думку, прычына гэтай праблемы крыецца ў тым, што з двух соцень гаспадарак у палове кіраўніцтва працуе толькі год. Таму для такіх кіраўнікоў трэба праводзіць навучальныя семінары.
Адказваючы на пытанне, чаму ў гаспадарцы ў Горках сумная сітуацыя з утрыманнем жывёлы, міністр сказаў, што там цяпер на вытворчасці працуюць спецыялісты.
"Хворая жывёла таксама ёсць з-за таго, што зімоўка, парушэнне кармлення. Жывёлы ёсць, яны знаходзяцца на лячэнні, таму іх і выдзелілі ў асобныя групы. Так, яны паслабленыя. Яны сёння выкарыстоўваюць і энергетыкі для таго, каб аднаўляць гэтых жывёл" , - распавёў Анатоль Хацько.
Пры гэтым міністр лічыць, што сітуацыю можна паправіць, а на ферме пад Горкамі ўжо сёння на адну карову прыходзіцца 17 літраў малака ўдою у дзень.
Чытайце таксама:
- Будзем разводзіць авечак: Лукашэнка пра новыя напрамкі ў сельскай гаспадарцы
- Кіраўнік Мінсяльгасхарча: работнік сельскай гаспадаркі корміць 20 гараджан
- Навошта 20-гадоваму хлопцу з Расіі шэсць кароў і бедная Шаркаўшчына