Радыё

Мурахоўскі: танкавы біятлон у Алабіна - гэта ў першую чаргу відовішча

Спаборніцтвы па танкаваму біятлоне, якія праходзяць з 3 па 17 жніўня на палігоне Алабіна ў Падмаскоўі, пракаментаваў Sputnik расійскі ваенны дзеяч, рэдактар часопіса "Арсенал Айчыны", палкоўнік запасу Віктар Мурахоўскі.
Sputnik

Танкавы біятлон лічыцца самай відовішчнай дысцыплінай на Міжнародных вайсковых гульнях "АрМГ-2019". Нягледзячы на дождж, у Алабіна з'язджаюцца сотні гледачоў. Менавіта таму арганізатары зрабілі ўсё магчымае, каб спаборніцтвы былі максімальна дынамічнымі. Бо калі танкі будуць паражаць цэлі на адлегласці ў дзесяць кіламетраў, з трыбуны гэта наўрад ці ўбачыш.

"Калі няма лятаючага вока, якое дзесяць кіламетраў праляціць і будзе глядзець, нічога не ўбачыць глядач. Гэта першае. Другое: скарочаныя дыстанцыі ў параўнанні з нарматывамі, якія дзейнічаюць у расійскай арміі. Зноў жа, каб глядач назіраў машыны наўпрост на свае вочы", - адзначыў Мураховскі.

Нагадаем, у гэтым годзе ў танкавым біятлоне ўдзельнічаюць каманды з 25 краін. Упершыню ў гісторыі спаборнічаць будуць і жаночыя экіпажы. Як выдатная палова танкістаў спраўляецца з махінай - глядзіце на відэа Sputnik.