Сядзіба Храптовічаў з’явілася ў Шчорсах напрыканцы XVIII стагоддзя. Апошні канцлер ВКЛ Іахім Літавор Храптовіч запрасіў сюды для ўзвядзення лепшых еўрапейскіх майстроў – з Італіі і Францыі.
Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Цэнтрам сядзібы стаў палац, будаўніцтва якога скончылася ў 1776 годзе. Вакол быў вялізны парк – каля 40 га з цэлай сістэмай штучных азёр.
Яшчэ адной славутасцю гэтага комплексу была бібліятэка. У асобным будынку размяшчалася кнігасховішча, дзе знаходзілася каля 20 тысяч кніг на розных мовах, а таксама геаграфічныя карты, унікальныя гістарычныя дакументы. Папрацаваць сюды прыязджалі і Ян Чачот, і Адам Міцкевіч і іншыя знакамітыя людзі.
Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Сельскай гаспадарцы Іахіма Храптовіча пазайздросцілі б кіраўнікі сучасных сельсаветаў і калгасаў – тут квітнела жывёлагадоўля, рыбаводства і раслінаводства, а мясцовае піва, хлеб і сыры ведалі далёка за мяжой. Працавала тут і ўласная вытворчасць – выраблялі цэглу, угнаенні для глебы і трубы.
Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Дарэчы, у гэтай сядзібе адмянілі прыгоннае права на сто гадоў раней, чым у астатняй дзяржаве.
Казачнае жыццё скончылася разам з пачаткам Першай сусветнай вайны. Палац быў спалены і аднавіць яго так і не змаглі. Пабудовы акупіравалі мясцовыя калгаснікі і, магчыма, толькі гэта захоўвала сядзібу ад абсалютнага разбурэння. У будынку бібліятэкі была школа, потым мастацкія майстэрні, але і ён з цягам часу разваліўся.
Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Такім чынам, памесце знакамітага магнацкага рода Храптовічаў, пабудаванае ў стылі французскага класіцызму, было поўнасцю разбурана ў XX стагоддзі. Зараз на тэрыторыі парка, які больш нагадвае гушчар з балотамі на месцы штучных азёраў, засталіся толькі рэшткі ад былой раскошы.
Што зараз?
Сядзіба Храптовічаў уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Гэта значыць, што яна знаходзіцца пад аховай дзяржавы, але не значыць што размова ідзе аб аднаўленні.
Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах
© Sputnik / Альфрэд Мікус
Шчорсы трапляюцца па дарозе турыстаў, якія рухаюцца з Несвіжа ў Мір і Наваградак, але мала хто ведае, што на месцы звыклых руінаў раней было сапраўднае райскае месца.
Сёння зацікаўленыя людзі спрабуюць аднавіць сядзібу, але атрымліваецца з пераменным поспехам. Фонд "Шчорсы і Храптовічы" шукае спонсараў і мецэнатаў, валанцёраў і проста тых, каму неабыякавая будучыня аб'екта.
Лёс гэтай гістарычнай каштоўнасці можа быць вызначаны ўжо ў хуткім часе – мясцовыя ўлады паспрабуюць прадаць графскі маёнтак 29 жніўня. "Гроднаоблмаёмасць " просіць за сядзібу Храптовічаў 51 тысячу беларускіх рублёў.
Чытайце таксама: