https://bel.sputnik.by/20190808/Ad-palatsa-da-runa-shto-stala-z-syadzbay-Khraptovcha-u-Shchorsakh-1042347210.html
Ад палаца да руінаў: што стала з сядзібай Храптовічаў у Шчорсах
Ад палаца да руінаў: што стала з сядзібай Храптовічаў у Шчорсах
Sputnik Беларусь
Некалькі стагоддзяў таму ў гэтым месцы квітнела жыццё, а зараз застаўся пыл французскага класіцызму. Калі ёсць магчымасць, варта пабачыць рэшткі сядзібы зараз... 08.08.2019, Sputnik Беларусь
2019-08-08T14:25+0300
2019-08-08T14:25+0300
2019-08-08T22:29+0300
спадчына
гродненская вобласць
гісторыка-культурныя каштоўнасці
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104234/89/1042348950_0:0:1201:678_1920x0_80_0_0_30002e37cdb25132cffdef5f644fed5a.jpg
Сядзіба Храптовічаў з’явілася ў Шчорсах напрыканцы XVIII стагоддзя. Апошні канцлер ВКЛ Іахім Літавор Храптовіч запрасіў сюды для ўзвядзення лепшых еўрапейскіх майстроў – з Італіі і Францыі.Тая самая бібліятэка
Цэнтрам сядзібы стаў палац, будаўніцтва якога скончылася ў 1776 годзе. Вакол быў вялізны парк – каля 40 га з цэлай сістэмай штучных азёр.Яшчэ адной славутасцю гэтага комплексу была бібліятэка. У асобным будынку размяшчалася кнігасховішча, дзе знаходзілася каля 20 тысяч кніг на розных мовах, а таксама геаграфічныя карты, унікальныя гістарычныя дакументы. Папрацаваць сюды прыязджалі і Ян Чачот, і Адам Міцкевіч і іншыя знакамітыя людзі.Частка сядзібнага комплексу Храптовічаў, пабудаваная ў XIX стагоддзі
Сельскай гаспадарцы Іахіма Храптовіча пазайздросцілі б кіраўнікі сучасных сельсаветаў і калгасаў – тут квітнела жывёлагадоўля, рыбаводства і раслінаводства, а мясцовае піва, хлеб і сыры ведалі далёка за мяжой. Працавала тут і ўласная вытворчасць – выраблялі цэглу, угнаенні для глебы і трубы.Частка сядзібнага комплексу Храптовічаў, пабудаваная ў XIX стагоддзі
Дарэчы, у гэтай сядзібе адмянілі прыгоннае права на сто гадоў раней, чым у астатняй дзяржаве.Казачнае жыццё скончылася разам з пачаткам Першай сусветнай вайны. Палац быў спалены і аднавіць яго так і не змаглі. Пабудовы акупіравалі мясцовыя калгаснікі і, магчыма, толькі гэта захоўвала сядзібу ад абсалютнага разбурэння. У будынку бібліятэкі была школа, потым мастацкія майстэрні, але і ён з цягам часу разваліўся.Частка сядзібнага комплексу Храптовічаў, пабудаваная ў XIX стагоддзі
Такім чынам, памесце знакамітага магнацкага рода Храптовічаў, пабудаванае ў стылі французскага класіцызму, было поўнасцю разбурана ў XX стагоддзі. Зараз на тэрыторыі парка, які больш нагадвае гушчар з балотамі на месцы штучных азёраў, засталіся толькі рэшткі ад былой раскошы.Што зараз?Сядзіба Храптовічаў уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Гэта значыць, што яна знаходзіцца пад аховай дзяржавы, але не значыць што размова ідзе аб аднаўленні.Салодкае жыццё скончылася з пачаткам Першай сусветнай вайны
Шчорсы трапляюцца па дарозе турыстаў, якія рухаюцца з Несвіжа ў Мір і Наваградак, але мала хто ведае, што на месцы звыклых руінаў раней было сапраўднае райскае месца.Сёння зацікаўленыя людзі спрабуюць аднавіць сядзібу, але атрымліваецца з пераменным поспехам. Фонд "Шчорсы і Храптовічы" шукае спонсараў і мецэнатаў, валанцёраў і проста тых, каму неабыякавая будучыня аб'екта.Лёс гэтай гістарычнай каштоўнасці можа быць вызначаны ўжо ў хуткім часе – мясцовыя ўлады паспрабуюць прадаць графскі маёнтак 29 жніўня. "Гроднаоблмаёмасць " просіць за сядзібу Храптовічаў 51 тысячу беларускіх рублёў.Чытайце таксама:
гродненская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104234/89/1042348950_0:0:1201:754_1920x0_80_0_0_5700b5adb540a1bb6ebdff5e7c130a67.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, гродненская вобласць, гісторыка-культурныя каштоўнасці, забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі
спадчына, гродненская вобласць, гісторыка-культурныя каштоўнасці, забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі
Ад палаца да руінаў: што стала з сядзібай Храптовічаў у Шчорсах
14:25 08.08.2019 (абноўлена: 22:29 08.08.2019) Некалькі стагоддзяў таму ў гэтым месцы квітнела жыццё, а зараз застаўся пыл французскага класіцызму. Калі ёсць магчымасць, варта пабачыць рэшткі сядзібы зараз – што з ёй будзе далей, невядома.
Сядзіба Храптовічаў з’явілася ў Шчорсах напрыканцы XVIII стагоддзя. Апошні канцлер ВКЛ Іахім Літавор Храптовіч запрасіў сюды для ўзвядзення лепшых еўрапейскіх майстроў – з Італіі і Францыі.
Цэнтрам сядзібы стаў палац, будаўніцтва якога скончылася ў 1776 годзе. Вакол быў вялізны парк – каля 40 га з цэлай сістэмай штучных азёр.
Яшчэ адной славутасцю гэтага комплексу была бібліятэка. У асобным будынку размяшчалася кнігасховішча, дзе знаходзілася каля 20 тысяч кніг на розных мовах, а таксама геаграфічныя карты, унікальныя гістарычныя дакументы. Папрацаваць сюды прыязджалі і Ян Чачот, і Адам Міцкевіч і іншыя знакамітыя людзі.
Частка сядзібнага комплексу Храптовічаў, пабудаваная ў XIX стагоддзі
Сельскай гаспадарцы Іахіма Храптовіча пазайздросцілі б кіраўнікі сучасных сельсаветаў і калгасаў – тут квітнела жывёлагадоўля, рыбаводства і раслінаводства, а мясцовае піва, хлеб і сыры ведалі далёка за мяжой. Працавала тут і ўласная вытворчасць – выраблялі цэглу, угнаенні для глебы і трубы.
Частка сядзібнага комплексу Храптовічаў, пабудаваная ў XIX стагоддзі
Дарэчы, у гэтай сядзібе адмянілі прыгоннае права на сто гадоў раней, чым у астатняй дзяржаве.
Казачнае жыццё скончылася разам з пачаткам Першай сусветнай вайны. Палац быў спалены і аднавіць яго так і не змаглі. Пабудовы акупіравалі мясцовыя калгаснікі і, магчыма, толькі гэта захоўвала сядзібу ад абсалютнага разбурэння. У будынку бібліятэкі была школа, потым мастацкія майстэрні, але і ён з цягам часу разваліўся.
Частка сядзібнага комплексу Храптовічаў, пабудаваная ў XIX стагоддзі
Такім чынам, памесце знакамітага магнацкага рода Храптовічаў, пабудаванае ў стылі французскага класіцызму, было поўнасцю разбурана ў XX стагоддзі. Зараз на тэрыторыі парка, які больш нагадвае гушчар з балотамі на месцы штучных азёраў, засталіся толькі рэшткі ад былой раскошы.
Сядзіба Храптовічаў уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Гэта значыць, што яна знаходзіцца пад аховай дзяржавы, але не значыць што размова ідзе аб аднаўленні.
Салодкае жыццё скончылася з пачаткам Першай сусветнай вайны
Шчорсы трапляюцца па дарозе турыстаў, якія рухаюцца з Несвіжа ў Мір і Наваградак, але мала хто ведае, што на месцы звыклых руінаў раней было сапраўднае райскае месца.
Сёння зацікаўленыя людзі спрабуюць аднавіць сядзібу, але атрымліваецца з пераменным поспехам. Фонд
"Шчорсы і Храптовічы" шукае спонсараў і мецэнатаў, валанцёраў і проста тых, каму неабыякавая будучыня аб'екта.
Лёс гэтай гістарычнай каштоўнасці можа быць вызначаны ўжо ў хуткім часе – мясцовыя ўлады
паспрабуюць прадаць графскі маёнтак 29 жніўня. "Гроднаоблмаёмасць " просіць за сядзібу Храптовічаў 51 тысячу беларускіх рублёў.