Мясніковіч: для інтэграцыі з Расіяй трэба зблізіць заканадаўства

Гарманізацыя заканадаўстваў Беларусі і Расіі з'яўляецца, на думку Мясніковіча, адным з крокаў па інтэграцыі.
Sputnik

Мезенцаў: няхай адносіны Расіі і Беларусі будуць прыкладам для ўсіх
МІНСК, 9 жні - Sputnik. Гарманізацыю заканадаўстваў Беларусі і Расіі трэба паскорыць, каб актывізаваць работу па інтэграцыі краін у рамках Саюзнай дзяржавы, заявіў у чацвер у Мінску старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч.

Спікер верхняй палаты 8 жніўня правёў сустрэчу з паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым, на якой былі абмеркаваныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама вынікі VI Форуму рэгіёнаў, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу ў ліпені.

Паводле слоў Мясніковіча, зараз праект абноўленай Праграмы дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб Саюзнай дзяржаве знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці.

"Дагавор - гэта напрамкі супрацоўніцтва. Я прыхільнік таго, што яго чапаць нельга. Узнікае пытаньне: як зыходзячы з дагавора, канкрэтызаваць мэты ўмацавання нашай інтэграцыі? Для гэтага робіцца праграма дзеянняў. І мы павінны не чакаючы гэтай праграмы, вельмі сур'ёзна думаць над гарманізацыяй заканадаўстваў", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Ён таксама адзначыў, што ў цяперашні час краінам трэба паскорыць працу па збліжэнні заканадаўстваў.

Мезенцаў пагадзіўся, што без уніфікацыі законаў прагрэс у інтэграцыі ў рамках СД будзе ўскладнены.