Гаворка пра ваеннае супрацоўніцтва, у рамках якога ў верасні запланаваны сумесныя вучэнні "Шчыт Саюза - 2019". Беларускія і расійскія салдаты і афіцэры будуць адточваць майстэрства на тэрыторыі Ніжагародскай вобласці - далей ад польскіх, літоўскіх, украінскіх межаў.
Як распавёў радыё Sputnik расійскі эксперт, прэзідэнт Асацыяцыі прыбалтыйскіх даследаванняў, прафесар Мікалай Мяжэвіч, такія вучэнні - гэта выдатны спосаб праверыць нашу боегатоўнасць на выпадак любой агрэсіі.
"Да вучэнняў "Шчыт Саюза - 2019" наша Асацыяцыя прыбалтыйскіх даследаванняў у асобе майго паважанага калегі, дацэнта Юрыя Зверава з Балтыйскага Федэральнага ўніверсітэта, і маёй асобе, падрыхтавалі вялікі аналітычны даклад са шматлікімі каляровымі картамі, табліцамі, якія па стане на канец ліпеня бягучага года аналізуюць расстаноўку сіл у рэгіёне. Кожны самалёт, кожны танк, кожная артылерыйская сістэма палічаная і прааналізавана", - сказаў Мяжэвіч.
Аўтары дакладу для прэзентацыі сваёй працы маюць намер задзейнічаць пляцоўку МІА "Россия сегодня". І адзначаюць, што ні на рускай, ні на англійскай мовах вычарпальнага аналізу ваенна-стратэгічнай сітуацыі ва ўсходняй частцы Балтыкі няма. Гэта акалічнасць павінна выклікаць асаблівую цікавасць у палітыкаў, ваенных і экспертаў.
Каментар прэзідэнта Асацыяцыі прыбалтыйскіх даследаванняў Мікалая Мяжэвіча слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.
Чытайце таксама:
- "Шчыт саюза": ваенныя Беларусі і Расіі адпрацуюць барацьбу з тэрарыстамі
- Ваенныя Беларусі і Расіі рыхтуюцца да вучэння "Шчыт Саюза - 2019"
- Лукашэнка ўсклаў на афіцэраў адказнасць за мір у Беларусі