Радыё

Лукашэнка пра захоўванне збожжавых: у лепшым выпадку будзе "кіслаццё"

Прэзідэнт Беларусі нагадаў беларускім аграрыям аб правільных умовах захоўвання збожжа і пракаментаваў ход уборачнай кампаніі ў Магілёўскай вобласці.
Sputnik
Лукашэнка пра захоўванне збожжавых: у лепшым выпадку будзе "кіслаццё"

Аляксандр Лукашэнка 14 жнiўня зрабіў рабочую паездку на паўднёвы ўсход Беларусі. Чатыры гады таму ён падпісаў указ і прыняў дзяржаўную праграму, якая накіравана на развіццё гэтага рэгіёну. Паводле слоў беларускага лідара, прыйшоў час абмеркаваць эфектыўнасць гэтых рашэнняў і аб'ектыўна ацаніць прамежкавыя вынікі.

Не толькі на Магілёўшчыне: Лукашэнка даручыў падвоіць вытворчасць рыбы

Прэзідэнту далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці. Кіраўніцтва рэгіёну адзін з галоўных акцэнтаў робіць на стратных прадпрыемствах, прымаючы меры для нармалізацыі іх фінансава-эканамічнага становішча. І, як вынік, для росту даходаў работнікаў гэтых прадпрыемстваў.

Лукашэнка запатрабаваў араць і сеяць "дзень і ноч", не змяншаць тэмпы ўборачнай і іншых сельгасработ. А таксама забяспечыць належныя ўмовы для захоўвання ўраджаю збожжа кукурузы, што асабліва актуальна для патрэб жывёлагадоўлі.

"Дысцыпліны няма, усё "па-старому". Не ва ўсіх, вядома, гаспадарках. Але ў добрай палове. Думаюць, упіхнем гэта зерне ў рукаў без кансервантаў і будзе добра. Не будзе добра! У лепшым выпадку будзе, як у народзе кажуць, "кіслацце", а ў горшым выпадку ўсё згніе. Таму трэба ўзяць пад кантроль і той недабор, які, магчыма, будзе па каласавых збожжавых. Трэба папаўняць кукурузным збожжам", - прыводзіць словы Лукашэнкі тэлеканал СТБ.

Па словах прэзідэнта, калі ў поліэтыленавыя рукавы пакласці любое зерне, яно выдатна захаваецца, яго з задавальненнем будуць ёсць жывёлы. Пры гэтым беларускі лідар падкрэсліў, што Магілёўскай вобласцю цяпер кіруюць самыя кампетэнтныя спецыялісты ў галіне сельскай гаспадаркі і "пісьменней тэхналагічна ў краіне людзей няма".

Фрагмент каментара Аляксандра Лукашэнкі слухайце ў аўдыёзапісы Sputnik Беларусь.