Не толькі на Магілёўшчыне: Лукашэнка даручыў падвоіць вытворчасць рыбы

© AP / Sergei GritsРыбгас Хотаў ў Стаўбцоўскім раёне каля пасёлка Школьны
Рыбгас Хотаў ў Стаўбцоўскім раёне каля пасёлка Школьны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт запатрабаваў актуалізаваць адпаведную праграму і ўнесці яму канкрэтныя прапановы па будаўніцтве прадпрыемстваў.

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў актуалізаваць праграму па развіцці рыбагаспадарчай дзейнасці, такое даручэнне беларускі лідар агучыў у сераду.

Кіраўнік асятровай гаспадаркі ЗАТ ДГ-Цэнтр Уладзімір Даўгяла - Sputnik Беларусь
Радыё
Даўгяла: сакрэты вытворчасці беларускай чорнай ікры

Кіраўнік дзяржавы наведвае з рабочай паездкай паўднёва-ўсходні рэгіён Магілёўскай вобласці. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка пабываў на фарэлевай гаспадарцы "Лохва" ў Касцюковіцкім раёне: на думку беларускага лідара, рыбагаспадарчую дзейнасць у краіне неабходна развіваць.

"Чаму мы марудзім разбіраць, чаго баімся? Тэхналогіі выдатныя, рынкі ёсць. Трэба актуалізаваць гэтую праграму і ўнесці мне канкрэтныя прапановы - дзе будзем будаваць і што", - прывяла прэс-служба словы кіраўніка дзяржавы.

Развіццё рыбагаспадарчай дзейнасці прадугледжваецца дзяржпраграмай развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гады. Аб'ём вытворчасці рыбных рэсурсаў у Беларусі ў мінулым годзе склаў 14,9 тысячы тон. У планах на 2019 год - 16,5 тысячы, на 2020-ы - 18,2 тысячы.

Планы ў рэспубліцы выконваюць з перавышэннем: у мінулым годзе паказчык дасягнуў 108% да задання, у гэтым чаканая вытворчасць рыбы складзе 100,6%.

"Як мінімум трэба падвоіць вытворчасць рыбы, не толькі на Магілёўшчыне", - падкрэсліў Лукашэнка.

У Беларусі вырабляецца сажалкавая рыба (пераважна карп), таксама вырошчваюцца каштоўныя віды (у асноўным фарэль, асятровыя і сом). Адным з новых відаў рыбнай прадукцыі ў Беларусі з'яўляецца вытворчасць чорнай ікры, якой займаюцца ў дадзены момант два прыватныя прадпрыемствы.

Стужка навiн
0