Ліцэй БДУ застаўся без дырэктара

Макар Шніп кіраваў установай адукацыі апошнія пяць гадоў, аб прычынах яго сыходу не паведамляецца.
Sputnik

МІНСК, 17 жні - Sputnik. Дырэктар Ліцэя БДУ Макар Шніп пакінуў свой пост, пра гэта ён паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.

"Абавязкова будзем бачыцца! Маё сэрца застанецца тут", - напісаў былы дырэктар.

Інфармацыю аб Шніпе ўжо выдалілі з сайта ўстановы адукацыі.

Хто ўзначаліць Ліцэй БДУ замест Макара Шніпа, пакуль невядома.

Шніп прыйшоў у Ліцэй у 2007 годзе, заняўшы пасаду намесніка дырэктара. Праз сем гадоў ён узначаліў яго.