Мінскае "Дынама" падпісала хакеіста-тынэйджара

Аляксандру Пальчыку 16 гадоў, ён стаў пятым снайперам экстралігі Б, закінуўшы 23 шайбы ў 42 матчах.
Sputnik

МІНСК, 20 жні - Sputnik. Хакейны клуб "Дынама Мінск" заключыў праглядавы кантракт з нападаючым Аляксандрам Пальчыкам.

Расіянін Цярэшчанка вярнуўся ў мінскае "Дынама"

Хакеіст нарадзіўся ў пасёлку Шахан, што недалёка ад Караганды, - там працаваў яго бацька. Калі хлопчыку было тры гады, сям'я пераехала ў Салігорск, дзе Аляксандр пачаў займацца хакеем. Сем гадоў гуляў у школе "Шахцёра", пасля перайшоў у СДЮШАР "Юнацтва". Зараз яму 16 гадоў.

У мінулым сезоне, яму тады было яшчэ 15 гадоў, патрапіў у каманду U18, якая выступала ў экстралізе Б. Ярка праявіў сябе: закінуў 23 шайбы ў 42 матчах, дзякуючы чаму заняў пятае месца сярод лепшых снайпераў лігі.

Акрамя таго, Пальчык - адзін з двух хакеістаў U18, якія завяршылі чэмпіянат са станоўчым паказчыкам карыснасці: +2.

Нападаючы ўжо далучыўся да каманды ў Рызе і гатовы прыняць удзел у Кубку ЛЖД, які стартуе 20 жніўня ў сталіцы Латвіі. У першы дзень турніру мінскую каманду чакае сустрэча з "Ак Барсам".

Чытайце таксама: